Знялася ў карункавым бодзі: у камандзе Victoria's Secret з'явілася першая мадэль plus-size
Стала вядома, што папулярны бялізнавы брэнд узяў у сваю каманду мадэль plus-size Алі Тэйт Катлер. Амерыканская манекеншчыца, якая носіць 14-ы памер адзення (адпавядае 52-му памеру) паведаміла гэтую радасную навіну ў сябе ў Instagram, а марка VS пацвердзіла, апублікаваўшы допіс на сваёй афіцыйнай старонцы ў Сеціве.
Дзяўчына знялася ў рэкламнай кампаніі калабарацыі Victoria's Secret і брытанскага брэнда Bluebella. На фота Алі ў карункавым чорным бодзі і басаножках на высокіх абцасах.
У подпісы да здымку мадэль напісала, што адчувае сябе цяпер на вяршыні поспеху. І распавяла, што ў дзяцінстве марыла ўбачыць сваю фатаграфію побач са знакамітымі мадэлямі з Victoria's Secret. Як бачыце, мары часам спраўджваюцца.
0
0
0
0
0
0
«Спачатку пагражаў суіцыдам, а потым дасылаў порна»: што бывае, калі спрабуеш зрабіць першае спатканне апошнім
Прынц і прынцэса Іарданіі чакаюць першынца
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 4
Дзяцюк глушыў алкаголь проста ў вагоне мінскага метро
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера