Знайсці
18.08.2019 / 13:179РусŁacБел

Жонка Джасціна Бібера на адпачынку з мужам пазіравала ў бікіні са змяінай скуры з лемурам на плячы ФОТЫ

Апошнім часам Джасцін Бібер і яго жонка Хэйлі атрымліваюць асалоду ад адпачынку, піша Дэйлі мэйл.

У нядзелю 22-гадовая мадэль падзялілася ў Instagram аголенымі фотаздымкамі, на якіх трымае лемура на плячы.

Мадэль пазіруе ў бікіні са змяінай скуры, абняўшы дзікую жывёлу.

На іншым фота Джасцін корміць лемура з далоні.

Яшчэ на адной фатаграфіі Джасцін хмурыцца побач з Хэйлі, засмучаны тым, што адпачынак сканчаецца. Хэйлі схілілася над ім і абняла адной рукой за шыю. На пальцы другой рукі яна дэманструе сваё кальцо з велізарным брыліянтам.

Пара адпачывала ў Японіі на пачатку гэтага месяца, потым яны былі заўважаныя ў Лос-Анджэлесе, але пакуль незразумела, дзе былі зробленыя апублікаваныя здымкі.

Канадскі суперпапулярны спявак і акцёр Джасцін Бібер і мадэль Хэйлі Болдуін, пляменніца вядомага акцёра Алека Болдуіна, сталі з'яўляцца на публіцы разам з 2015 года. У верасні 2018 года яны афіцыйна ажаніліся.

Джасцін Бібер і Хэйлі Болдуін, 2018 год. Фота: Shutterstock

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930