Знайсці
13.08.2019 / 15:466РусŁacБел

Уласны смартфон, «разумны дом», кіно ў панарамным фармаце: A1 распавёў, што будзе рабіць далей

Завяршыўшы працэс рэбрэндынгу, правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 прадставіў новыя прадукты і заявіў аб прыярытэтных кірунках развіцця кампаніі.

З 12 жніўня 2019 года кампанія канчаткова перайшла да выкарыстання ў аперацыйнай дзейнасці брэнда А1. Так, сёння кліентам кампаніі даступныя паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, воблачнага захоўвання і апрацоўкі дадзеных, інтэрактыўнага тэлебачання, а таксама забаўляльны кантэнт ад аднаго правайдара.

Адной з ключавых навінак пасля рэбрэндынгу стаў старт продажаў смартфона пад уласным брэндам «А1 Альфа».

Мабільную прыладу адрознівае сучасны дызайн, вялікі 6,26-цалевы экран, падвойная асноўная камера 13+2 Мп з падтрымкай тэхналогіі штучнага інтэлекту, а таксама вялікі аб'ём убудаванай памяці на 64 ГБ з магчымасцю пашырэння да 256 ГБ. Акрамя таго, афіцыйная гарантыя на прыладу павялічана ў параўнанні з гарантыяй на іншыя мадэлі і складае 24 месяцы, дазваляючы карыстальнікам быць упэўненымі ў сваёй куплі удвая даўжэй. Даступныя колеры корпуса смартфона — чорны і бірузовы.

Навінка можа працаваць у сетках усіх беларускіх аператараў. Пры гэтым для абанентаў А1 прадугледжаны асаблівыя ўмовы: магчымасць набыць смартфон у растэрміноўку да 30 месяцаў са штомесячным унёскам ад 9,9 рубля, а таксама спецыяльная цана 199 рублёў пры куплі адначасовым плацяжом.

Акрамя таго, з 12 жніўня 2019 года абаненты А1 першымі ў Беларусі змогуць падключыць да сваіх прыладаў eSIM - віртуальныя лічбавыя SIM-карты новага пакалення. Пры куплі новага смартфона з падтрымкай eSIM цяпер будзе дастаткова толькі актываваць саму прылада і адсканаваць спецыяльны QR-код аператара. Усяго некалькі клікаў для наладак — і абанент зможа карыстацца паслугамі мабільнай сувязі А1. Пры гэтым спіс гэтых прылад пашыраецца па меры з'яўлення навінак ад вядучых вытворцаў. На дадзеным этапе ўкаранення тэхналогіі для падлучэння еSIM абаненту неабходна наведаць любы фірмовы цэнтр продажаў і абслугоўвання А1 альбо замовіць eSIM у інтэрнэт-краме А1 разам са смартфонам або планшэтам, які падтрымлівае новую тэхналогію.

Яшчэ адной цікавай прапановай для кліентаў стаў запуск зручнага мабільнага дадатка «Мой А1».

З яго дапамогай абаненты змогуць самастойна атрымліваць доступ да інфармацыі пра свой баланс і пра рэшту хвілін і трафіку, кіраваць падлучанымі паслугамі і дадаваць новыя.

А ў найбліжэйшы час A1 прадставіць сваю новую паслугу — «А1 Разумны дом».

З яе з'яўленнем звычайны смартфон ператворыцца ў зручны інструмент кіравання домам: паклапоціцца пра камфорт, бяспеку людзей і маёмасці, дапаможа эканоміць электраэнергію і аблегчыць штодзённую руціну, узяўшы на сябе кіраванне «разумнай» бытавой тэхнікай у аўтаматычным рэжыме на аснове карыстацкіх сцэнароў.

Азнаёміцца ​​з новымі прапановамі і прадуктамі кампаніі можна ў фірмовых крамах альбо дэталёва пратэставаць у цэнтры лічбавых паслуг А1 ў Мінску (вул. Інтэрнацыянальная, 36) — першай краме кампаніі новага фармату, якая прапануе наведвальнікам асаблівы карыстальніцкі досвед. Акрамя абсталявання тут прадстаўлены паслугі мабільнай сувязі і фіксаванага інтэрнэту для прыватных і карпаратыўных кліентаў, інтэрактыўнае тэлебачанне VOKA. Акрамя таго, у цэнтры лічбавых паслуг А1 можна атрымаць інфармацыю аб інавацыйных ІКТ-паслугах для бізнэсу.

У сваіх планах кампанія A1 робіць стаўку на канвергентнасць — аб'яднанне раней асобных паслуг у комплексную прапанову ад аднаго правайдара. На гэтай жа аснове кампанія будзе развіваць сэрвісы для бізнэсу.

Сёння А1 забяспечвае карпаратыўных кліентаў не толькі мабільнай сувяззю і інтэрнэтам, але і шырокім пакетам паслуг для бізнэсу любога маштабу, робячы асаблівы ўпор на бяспеку. Так, напрыклад, дата-цэнтр кампаніі — адзін з найбуйнейшых у Беларусі — нядаўна пацвердзіў адпаведнасць стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO 27001.Адначасова A1 плануе актыўна развіваць сферу забаўляльнага кантэнту на базе відэасэрвісу VOKА. У ноч з 11 на 12 жніўня папулярны ў мінчукоў мультыплекс velcom cinema ў ТРЦ ​​Dana Mall змяніў імя і візуальнае афармленне на VOKA CINEMA. А ў дзень юбілею відэасэрвісу — 16 жніўня яму спаўняецца 5 гадоў — у шасці залах VOKA CINEMA пройдзе спецыяльны святочны паказ для яго кліентаў, якія атрымалі запрашэнні. Акрамя таго, VOKA цэлы месяц будзе дарыць падарункі як дзейным кліентам, так і новым.

А ўжо зусім хутка ў VOKA CINEMA можна будзе глядзець кіно ў панарамным фармаце: пасля рэканструкцыі адзін з залаў ператворыцца ў першую ў Беларусі кіназалу ScreenX.

Акрамя таго, з верасня 2019 года сумесна з сеткай кінатэатраў Silver Screen VOKA запускае праект па лакалізацыі фільмаў для беларускага рынку і іх перакладу на беларускую мову.

Усю інфармацыю аб кампаніі, яе паслугах і інавацыях па-ранейшаму можна будзе знайсці ў інтэрнэце — але ўжо па новым адрасе: A1.by. Нумар кантакт-цэнтра зараз становіцца адзіным — 150.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера