Знайсці
18.07.2019 / 13:342РусŁacБел

Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер адкрывае дзіцячы спартыўны цэнтр

Дзіцячы цэнтр развіцця «ТрыЧатыры» адкрыецца ў сталічным мікрараёне Каменная Горка ў пачатку верасня. Кансультантам і адным з арганізатараў праекта з'яўляецца алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 па фрыстайле Ала Цупер.

У цэнтры будуць займацца дзеці ад 2 да 12 гадоў. Праграма для дзяцей ад двух да шасці гадоў накіравана на агульнае фізічнае развіццё. А ўжо ў старэйшых групах будзе акцэнт на гімнастыку.

У праграме цэнтра спартыўная гімнастыка, аздараўленчая гімнастыка, эстэтычная гімнастыка, фрыстайл, акрабатыка і паркур. Для кожнай групы сфарміравана ўласная праграма, якая ўлічвае асаблівасці і патрэбы дзяцей кожнага ўзросту. Заняткі будуць праводзіць дасведчаныя трэнеры. У падборы персаналу і падрыхтоўцы праграмы ўдзельнічала непасрэдна Ала Цупер, сцвярджаюць у цэнтры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930