Знайсці
06.12.2018 / 18:362РусŁacБел

Экс-чыноўніку ФІФА абяцалі хабар пры галасаванні за краіну-гаспадыню ЧС-2018. Грошай ён так і не атрымаў

Былы чыноўнік ФІФА Рафаэль Сальгера, асуджаны за карупцыю, распавёў пра хабары, якія яму прапаноўвалі перад галасаваннем за краіну-гаспадыню ЧС-2018, паведамляе tribuna.com.

Галасаванне праходзіла ў 2010 годзе. Акрамя Расіі, на правядзенне турніру прэтэндавалі Англія, а таксама сумесныя заяўкі Галандыі з Бельгіяй і Партугаліі з Іспаніяй.

Гватэмалец распавёў у судзе, што яму прапаноўвалі сотні тысяч даляраў за патрэбны голас. Сальгера некалькі разоў сустракаўся з неназваным чалавекам для абмеркавання подкупу. Хабар чыноўніку павінен быў перадаць наяўнымі чалавек з Італіі.

Сальгера распавёў, што прагаласаваў, як яму казалі, але хабару ён так і не атрымаў. Чалавек, які павінен быў перадаць яму грошы, не адказваў на званкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930