Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах
Магнус не саступае шахматную карону з 2013 года.
Чэмпіёнам свету па шахматах зноў стаў нарвежац Магнус Карлсэн. У матчы за сусветную карону ён перамог амерыканца Фабіяна Каруану. Матч праходзіў у Лондане, піша Спорт-Экспресс.
Нарвежскі гросмайстар выйграў тры партыі на тай-брэйку і забяспечыў сабе перамогу ў матчы. Пасля 12 партый у класічныя шахматы лік быў роўным — 6:6, прычым супернікі гулялі выключна ўнічыю.
27-гадовы шахматыст, такім чынам, абараніў свой тытул чэмпіёна свету. Ён заваяваў званне наймацнейшага ў свеце ў 2013 годзе і з тых часоў нікому яго не аддае.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі
 1
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера