Знайсці
28.11.2018 / 09:241РусŁacБел

Пасля матча БАТЭ — «Відзі» для заўзятараў пусцяць бясплатную электрычку

У чацвер на Барысаў-Арэне пройдзе матч Лігі Еўропы паміж БАТЭ і венгерскім «Відзі» (пачатак у 20:55). Для заўзятараў пусцяць дадатковую электрычку, паведамляе сайт беларускага клуба.

Яна стартуе ад станцыі Барысаў у 23.36 і прыбудзе на прыпынак Печынскі, што знаходзіцца побач з Барысаў-Арэнай, у 23.42. У 23.47 электрычка адправіцца з Печынскага ў Мінск і зробіць толькі тры прыпынкі — Жодзіна-Паўднёвае (23.58—0.00), Зарэчнае (0.12—0.14), Мінск-Усходні (0.56—0.58). У 1.04 яна прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі.

Варта адзначыць, што заўтра будзе марозна. Згодна з прагнозам на pogoda.by, у Барысаве будзе -8—10 градусаў марозу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера