Знайсці
21.10.2018 / 21:001РусŁacБел

Бацькі напісалі, на што ідуць іх дзеці дзеля футбола — герой аднаго з лістоў адкрые матч Лігі Еўропы

Футбалісты БАТЭ запрасілі 11 юных гульцоў на трэніроўку 21 кастрычніка напярэдадні гульні з лонданскім «Чэлсі». Такім чынам спартоўцы вырашылі заахвоціць дзяцей, якія дзеля заняткаў футболам гатовыя да любых цяжкасцяў. Напрыклад, катацца на заняткі з суседняга горада ці рабіць хатняе заданне ў аўтобусе. 

Архіўны здымак. Матч БАТЭ — «Арсенал». Фота Сяргея Гудзіліна.

У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню праходзіць міжнародны праект «Юны арбітр». Ён дапамагае футбалістам-пачаткоўцам аказацца ў ліку тых, хто адкрывае буйныя турніры: выносіць мяч ці выводзіць каманду на поле. У нашай краіне праект з'явіўся дзякуючы Kia Motors, які прапанаваў беларускім хлопчыкам і дзяўчынкам вынесці мяч на поле падчас хатняга матча ФК БАТЭ з «Чэлсі».

За 7 дзён было сабрана больш за 500 заявак з усіх абласцей Беларусі. У іх дзеці і іх бацькі дзяліліся гісторыямі пра пад'ём а шостай раніцы, шматгадзінныя паездкі праз увесь горад і ўрокі, якія даводзіцца рабіць у аўтобусе. Усё гэта дзеля любімая гульні і мары стаць найлепшымі ў сваёй справе.

Ілля, 10 гадоў

Дзіця закахалася ў футбол, пабываўшы на «Барысаў-Арэне». Вырашыў стаць брамнікам. На кожную трэніроўку яго адвозіць бабуля, на 2 аўтобусах. Сам ён не ездзіць, бо засынае ад стомленасці пасля вучобы і можа праехаць свой прыпынак. Трох трэніровак у клубе яму мала, таму кожны дзень юнага футбаліста трэніруе бабуля з сабакам Кузем. Ілля стаіць на імправізаванай браме ў пакоі, бабуля кідае мяч, а Кузя ў абаронцах…

Валерыя, 9 гадоў

Валерыя займаецца футболам ужо 2 гады. Прыйшла на трэніроўку разам са сваім стрыечным братам і некалькі разоў падала мяч на поле і была адзначана трэнерам па дакладны і моцны ўдар. Прапанову аб пачатку трэніровак разам з хлопчыкамі была прынята Валерыяй імгненна. Для бацькоў і сваякоў гэтае рашэнне было нечаканым, бо мама і бабулі вельмі хацелі працягу заняткаў бальнымі танцамі або іншым, больш уласцівым для дзяўчынкі захапленнем. Трэніроўкі Валерыі, як правіла, праходзяць у Бараўлянах з камандай хлопчыкаў, а на выходных — гульні ў складзе дзявочай каманды…

11 футбалістаў БАТЭ прачыталі ўсе 506 лістоў і пранікліся гісторыямі мэтанакіраваных юных беларусаў. Яны вырашылі запрасіць 11 хлопчыкаў і дзяўчынак 21 кастрычніка ў госці на трэніровачную базу ў Барысаве, пры гэтым кожны спартсмен абраў адзін ліст, які яго асабліва ўразіў.

Іван, 12 гадоў

Займаўся з 6-ці гадоў футболам, каратэ і гандболам, але любоў да футбола выцесніла ўсё… (па каратэ не было ніводнага прайгранага бою), але гэта не спыніла яго, і ён кінуў усё дзеля футбола. Так склалася, што на трэніроўцы Ваня атрымаў пералом пазваночніка. Паўгода не ўставаў з ложка, потым пад'ём на 5 хвілін, на 10 і з павелічэннем часу кожны дзень — паўтара года аднаўлення… А калі прыйшлі да траўматолага па даведку, першым пытаннем было: «Вы мяне пусціце на футбол?» Займаліся 2 гады ў прыватнай школе. Пасля хадзілі на прагляд у «Дынама-Юні», у «БАТЭ», «Мінск». Усе кажуць, што задаткі ёсць, але мала тэхнікі, шмат страчана часу. Але Ванька не здаецца, напісаў сябе цыдулку на халадзільнік, калі куды можна будзе патэлефанаваць у наступным годзе, каб ізноў ісці на прагляды. Сказаў: «Калісьці ж павінны мяне заўважыць».

Віталь, 8 гадоў

Наша сям'я жыве ў горадзе Фаніпаль, і калі раней мы, бацькі, вазілі яго на трэніроўкі, то зараз, другі год запар, наш 8-гадовы сын ездзіць з Фаніпаля ў Мінск самастойна, хоць гэта далося яму вельмі цяжка. Але страх далёкай дарогі саступіў жаданню працягваць займацца футболам. Затое цяпер ён ганарыцца тым, што незалежна ад бацькоў можа дабрацца да Мінска ў свае 8 гадоў.

Мікіта, 9 гадоў

Дабіраецца да трэніровак (зав. Уральскі, 15) з пасёлка Сокал (вул. Барамзіной), пераадольваючы адлегласць у 60 км у два бакі… Займаецца футболам з 5 гадоў. На ўзроўні Месі ён пакуль яшчэ не зайграў, але вельмі хоча дамагчыся такіх жа поспехаў, хоць пакуль у яго гэта і не зусім атрымліваецца.

Імя юнага арбітра KIA, які адкрые матч у адказ ФК БАТЭ і «Чэлсі» на «Барысаў-Арэне», стане вядома 22 кастрычніка. Яго назавуць пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА Аляксандр Глеб і галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага. Шанец адкрыць матч Лігі Еўропы ёсць ва ўсіх, хто паспеў падаць заяўку.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930