Знайсці
15.10.2018 / 23:3618РусŁacБел

Беларусь — Малдова — 0:0. Але ці гэта сенсацыя?

Фота Дар'і Буракінай

Зборная Беларусі не змагла выйграць у Малдовы ў хатнім матчы найслабейшага дывізіёна Лігі нацый (група D2). Гульня прайшла на «Дынама» і скончылася з лікам 0:0, як і месяц таму ў Кішынёве.

Першы тайм быў вельмі панылым. У другім было весялей, атакавалі і тыя, і другія, але ніхто не забіў. 

Сёння Люксембург разграміў Сан-Марына — 3:0.

Пасля 4 тураў: Люксембург — 9, Беларусь — 8, Малдова — 5, Сан-Марына — 0.

Апошнія два туры пройдуць праз месяц: 15 і 18-га лістапада. Беларусь згуляе ў гасцях з Люксембургам, а затым з Сан-Марына. Каб праходзіць у плэй-оф (заняць першае месца) і мець шанцы на Еўра-2020, трэба перамагаць Люксембург

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера