Знайсці
19.07.2018 / 16:164РусŁacБел

Прызначаны галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі

hcdizel.ru

Андрэй Сідарэнка ўзначаліў зборную Беларусі па хакеі. Такое рашэнне прыняў выканкам ФХБ. Кантракт са спецыялістам будзе заключаны тэрмінам на адзін год з магчымасцю яго падаўжэння.

Сезон 2017/18 Сідарэнка працаваў у расійскім «Дызелі» (ВХЛ). Раней узначальваў «Гомель» (2015-2017), «Дызель» (2013-2015), «Спартак» (2011-2013).

У сезоне 2007/08 узначальваў мінскае «Дынама».

З 1993 па 1996 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі.

На апошнім чэмпіянаце свету зборную Беларусі ўзначальваў Дэйв Льюіс, які быў звольнены па ходзе чэмпіянату. Ля руля каманды стаў Сяргей Пушкоў. Беларуская зборная пакінула элітны дывізіён.

Tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера