Знайсці
15.07.2018 / 19:5463РусŁacБел

Гэта быў шыкоўны фінал! Францыя выйграла чэмпіянат свету ВІДЭА

Харватыя, дзякуй!

fifa.com

Францыя ва ўпартай барацьбе перамагла Харватыю і выйграла чэмпіянат свету па футболе, другі раз у гісторыі. Матч скончыўся з лікам 4:2.

fifa.com

Матч пачаўся для харватаў крыўдна. Мяч ва ўласныя вароты зрэзаў Манджукіч. Затым Перышыч бліскуча забіў у адказ. Потым той жа Перышыч згуляў рукой у сваёй штрафной, і суддзя пасля прагляду відэапаўтору прызначыў пенальці, а Грызман не схібіў — 2:1.

У першай палове другога тайма французы забілі два мячы (Пагба і Мбапэ) — 4:1. Але харваты рукі не склалі, памылка галкіпера зборнай Францыі Ларыса — і Манджукіч лік скараціў — 2:4. На большае балканцаў не хапіла. Тым не менш, яны дабіліся найлепшага выніку ў гісторыі.

fifa.com

З 1970 года ў фіналах чэмпіянатаў свету не забівалася больш за пяць мячоў (1970 — 5, 1986 — 5). У 1966 г. Англія выйграла ў Германіі 4:2, але ў дадатковы час. У 2010-м і 2014 гг. ў фінале было забіта па адным голе. У 2006-м асноўны і дадатковы час скончыўся 1:1 і ўсё вырашыла серыя пенальці. У 2002 г. Бразілія выйграла ў Германіі 2:0.

Такога цікавага і шматгольнага фіналу даўно не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера