Знайсці
21.06.2018 / 09:4610РусŁacБел

Беларускі хакеіст Ілля Шынкевіч адмовіўся ад роднай зборнай, каб гуляць у клубе з Падмаскоўя

28-гадовы беларускі хакеіст Ілля Шынкевіч падпісаў кантракт з падмаскоўным «Віцязем». Летась ён выступаў за мінскае «Дынама».

Афіцыйны сайт «Віцязя» ўдакладняе, што Шынкевіч не будзе лічыцца легіянерам, бо мае расійскі пашпарт. Гэтыя абставіны аўтаматычна становяцца перашкодай для выступу хакеіста за зборную Беларусі.

Шынкевіч гуляў на чэмпіянатах свету 2013, 2015 і 2017 гадоў, аднак нічым не адзначыўся. Агулам ён правёў за зборную 28 матчаў, у якіх закінуў 3 шайбы.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера