Знайсці
24.03.2018 / 11:112РусŁacБел

Азаранка і Сабаленка прайгралі ў парным разрадзе ў Маямі

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прайгралі ў парным разрадзе дуэту Таццяна Марыя (Германія) і Леся Цурэнка (Украіна) з лікам 1:2 (6:3, 2:6, 4:10) на тэнісным турніры катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Беларускі паспяхова пачалі сустрэчу, але зрабілі занадта шмат памылак у другой партыі, дазволіўшы саперніцам перахапіць ініцыятыву.

У Маямі барацьбу ў адзіночным разрадзе з беларусак працягвае Вікторыя Азаранка, якая выйшла ў трэці круг і згуляе 24 сакавіка а 22:00 з Анастасіяй Севаставай з Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера