Знайсці
25.02.2018 / 09:5794РусŁacБел

Хакей. Расіяне ва ўпартай барацьбе выйгралі ў Германіі золата Алімпіяды

Спатрэбіўся авертайм.

twitter.com/russiahockey

Зборная «Алімпійскіх атлетаў з Расіі» выйграла ў фінале хакейнага турніру Алімпіяды ў Германіі з лікам 4:3. Для вызначэння пераможцы спатрэбіўся авертайм.

Лік змяняўся так: расіяне двойчы вялі ў ліку, немцы закідвалі ў адказ, а пры канцы трэцяга перыяда выйшлі наперад, але прапусцілі ў большасці (1:0, 1:1, 2:1, 2:2, 2:3, 3:3).

Кропка была пастаўлена на 11-й хвіліне авертайма, калі быў выдалены нямецкі хакеіст.

У хакейным турніры не бралі ўдзел гульцы з Нацыянальнай хакейнай лігі, таму фінал быў спаборніцтвам найлепшых гульцоў КХЛ і чэмпіянату Германіі.

Немцы на шляху да фіналу выйгралі ў Швейцарыі, Швецыі і Канады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930