Знайсці
24.02.2018 / 15:571РусŁacБел

Марына Зуева заняла 6-е месца ў фінале мас-старту на каньках, Віталь Міхайлаў — сёмы

Беларуска Марына Зуева заняла 6-е месца ў фінале жаночага мас-старту на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала японка Нана Такагі. Другое месца заняла Кім Бо Рым з Карэі, трэцяе — галандка Ірэн Схаўтэн.

У фінале мужчынскага мас-старту Віталь Міхайлаў заняў сёмае месца. Перамогу тут атрымаў Лі Сонг Хун (Паўднёвая Карэя)

У нядзелю — апошні дзень спаборніцтваў. Беларусы паўдзельнічаюць у лыжным мас-старце на 30 км.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях беларусы заваявалі тры медалі: два залатыя (Ганна Гуськова ў фрыстайле і жаночая чацвёрка ў біятлоннай эстафеце), адзін срэбраны (Дар'я Домрачава ў мас-старце).

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера