Новая Зеландыя заваявала два медалі ў Пхёнчхане. Адзін з іх у 16-гадовай Зоі Садоўскай
stuff.co.nz
Бронзавым медалістам у фрыстайле (хафпайп) стаў 16-гадовы новазеландзец Ніка Партэус (вынік 94,80). Золата і срэбра ў фрыстайлістаў з ЗША Дэвіда Уайза (97,20) і Алекса Ферэйры (96,40).
Таксама сёння бронзу ў дысцыпліне біг-эйр (сноўборд) заваявала 16-гадовая новазеландская фрыстайлістка Зоя Садоўская-Сінот.
Зоя на фота злева, Reuters
Яна нарадзілася ў Аўстраліі, а ў Новую Зеландыю бацькі пераехалі, калі ёй было шэсць гадоў. Прычым бацька лічыцца новазеландцам, а маці — амерыканкай.
Зоя пачала займацца сноўбордам у дзевяць гадоў. Упершыню на міжнароднай арэне яна з'явілася 25 ліпеня 2015 года ў Кардроне (Новая Зеландыя) на спаборніцтвах Кубка Акіяніі, дзе яна стала чэмпіёнкай у слоўпстайле і заняла 5 месца ў хафпайпе. На этапах Кубка свету Зоя дэбютавала 17 снежня 2016 года ў ЗША, заняўшы дзявятае месца ў біг-эйры.
Біг-эйр — гэта такая дысцыпліна, дзе сноўбардыст разганяецца і скача з вялікага трампліна, выконваючы ў палёце розныя трукі. Даўжыня палётаў — прыкладна ад 5 да 30 метраў.
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон