Знайсці
27.01.2018 / 14:292РусŁacБел

Каралін Вазняцкі выйграла Australian Open

Reuters.com

У фінале Australian Open Каралін Вазняцкі (Данія) абыграла Сімону Халеп (Румынія) 7:6, 3:6, 6:4, выйграла свой першы тытул «Вялікага шлема» і вернецца на першы радок рэйтынгу.

Найлепшая з беларусак — Аляксандра Сасновіч — дабралася да трэцяга раўнду турніру. А ў 2012 і 2013 гг. на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе перамагала Вікторыя Азаранка.

У фінале мужчынскага турніру ў нядзелю згуляюць Роджэр Федэрэр і Марын Чыліч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера