Знайсці
02.04.2016 / 17:0461РусŁacБел

Занадта кароткія шорты журналісткі сталі прычынай скандалу ў Вярхоўнай Радзе Украіны ФОТА

Украінскі інтэрнэт ужо некалькі сутак абмяркоўвае шорты журналісткі тэлеканала 1+1 Яраславы Кобы, у якіх яна прыйшла запісваць перадачу ў Вярхоўную Раду Украіны.

На адзенне Кобы звярнула ўвагу памочніца дэпутата, журналістка Алена Яхно. «А што? Нармальныя такія дзелавыя шорты! — іранізуе Яхно. — У часы маёй маладосці з Рады пагналі памочніцу, якая прыйшла ў… баа. Цяпер у гэтым бардэлі можна ўсё».

У прыпісцы Яхно адзначыла, што журналістка, як высветлілася, робіць не забаўляльную перадачу, а інфармацыйна-аналітычную.

«Я не збіраюся апраўдвацца за свае шорты і за свае, як вы пішаце, кароткія тоўстыя ногі. Мне падабаюцца мае шорты і мае кароткія ногі», — адказала ў фэйсбуку сама Яраслава Коба.

«У гэтым плане я вельмі самадастатковая. Хто цікавіцца, ці шукаю я «папіка» ў Вярхоўнай Радзе, адкажу: «Ну, вядома шукаю, менавіта дзеля гэтага я пяць гадоў прысвяціла журналістыцы, займаюся расследаваннямі ў праграме «Грошы» і не сплю начамі, каб зрабіць чарговы сюжэт, усё гэта дзеля глабальнай мэты — знайсці сабе «папіка».

А шо вы думалі? Як мінімум для таго, каб зрабіць ногі крыху лепш — мне патрэбен «папік». Грудзі ўжо адрамантавала. А вось ногі кароткія… яны мне спакою не даюць…», — у саркастычнай манеры выказалася сама Коба.

А што думаеце вы, ці карэктна хадзіць у Вярхоўную Раду або на іншыя афіцыйныя мерапрыемствы ў такім стылі?

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера