Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Сэкс у малым мястэчку

Дзіва, што інспэктары па справах непаўналетніх, прыяжджаючы ў школу, сумна канстатуюць: «І ў вас палова цяжарных ходзіць».

У горадзе выпадкова ўбачыў знаёмую маладую настаўніцу з аддаленай школы Барысаўшчыны. Разгаварыліся. Між іншым кажу, што ў суседняй вёсцы зацяжарала 15-гадовая адзінаццаціклясьніца. Будучы бацька ненашмат старэйшы. Пытаюся: «Як у вас там справы з сэкс-рэвалюцыяй?»

«А што ў нас? Таксама, як усюды. Трахаюцца, бы тыя каты, — агаломшвае прызнаньнем пані настаўніца. — Табе добра. Штодня ў горадзе, у сваёй газэце, цікавыя людзі, новыя знаёмствы. А ў нас няма чым заняцца. Ад суму лезеш на сьценку. Павінна ж быць нейкае хобі ў падлеткаў».

Сымптаматычная зьява атрымліваецца, калі вясковыя настаўнікі заяўляюць, што тынэйджарам абсалютна няма чым заняцца, апроч як клосьціцца. Найперш узьнікае пытаньне: а куды глядзяць пэдагогі, калі ня могуць нічым зацікавіць вучняў?

Нярэдка ад знаёмых барысаўцаў чуў аповеды пра даступнасьць вясковых паненак. Некаторыя вёскі ўжо не называюць інакш як б…дзкі хутарок. У кожным паселішчы існуе т.зв. блэт-хата, ці фазэнда, дзе тусуецца незанятая нічым вясковая моладзь. Там і пускаюць па прызначэньні сваю энэргію. Дзіва, што потым інспэктары па справах непаўналетніх, прыяжджаючы ў школу, сумна канстатуюць: «І ў вас палова цяжарных ходзіць».

І добра, калі падчас злучэньня на любоў паміж партнэрамі ёсьць хоць пэўная драбностка самапавагі ці сымпатыі. А то як бывае — не пасьпелі пазнаёміцца, як сьпяшаюцца на сена.

Іншая настаўніца расказвала, што неяк завяла са старшаклясьнікамі гутарку пра каханьне. Дзяўчынкі захіхікалі, пачуўшы пытаньне, а хлопцы шчыра сказалі: «Не дурыце галавы сваім каханьнем».

Паводле словаў галоўнага лекара скурвэндыспансэру, апошнім часам маладзёны, даведаўшыся пра сваю хваробу, ня робяць з гэтага трагедыі і прымаюць гэты факт як належнае. Ён зьвязвае гэта зь пераасэнсаваньнем юнакамі духоўных каштоўнасьцяў.

Настаўнікі ж працягваюць рабіць выгляд, што «сэксу ў нас няма» або што дзецям пра «гэта» рана ведаць. У вёсцы бацькі не заўсёды ў стане ўсё растлумачыць сваім дзецям — хто праз п’янства, хто праз пастаянную цяжкую працу. Нехта перакананы, што падрасьце — сам даведаецца. Вось і даведваюцца праз вычварэнскія байкі старэйшых хлапцоў ці з парнафільмаў, якія былі прагледжаны па суседзкім відаку. Таму асноўныя намаганьні ў выхаваньні сэксуальнай культуры павінна прыкладаць школа. Кожны настаўнік вывучаў падчас курсу «Пэдагогіка» параграф «Палавое выхаваньне». Шкада, што, ідучы ў школу, яны забываюцца на тое або проста сьцісьняюцца.

Кастрыца

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930