Знайсці
09.07.2012 / 11:36РусŁacБел

Аліеў прыедзе ў канцы жніўня

Афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева запланаваны на канец жніўня. Пра гэта паведаміў 9 ліпеня журналістам беларускі пасол у Азербайджане Мікалай Пацкевіч.

Ён адзначыў, што падчас візіту асноўную ўвагу мяркуецца надаць супрацоўніцтву ў галіне інавацыйнага развіцця.

«Азербайджан актыўна развівае нафтавыя сектары эканомікі, і тут мы са сваімі распрацоўкамі гатовыя ўзяць удзел», — сказаў пасол.

Пацкевіч адзначыў, што праграма візіту яшчэ канчаткова не зацверджана, але ў яго межах, у прыватнасці, запланавана наведванне Парку высокіх тэхналогій. «Таксама сур’ёзная ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву паміж акадэміямі навук дзвюх краін. Падчас візіту плануецца падпісаць шэраг пагадненняў», — сказаў ён.

Пацкевіч таксама адзначыў, што Беларусь і Азербайджан прапрацоўваюць блок пытанняў для падрыхтоўкі да святкавання 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031