Знайсці
21.04.2024 / 11:589ŁacБел

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса хочуць зноў судзіць. Згодна з раскладам Мінскага гарадскога суда, справу будзе разглядаць суддзя Жанна Брысіна 29 красавіка. Працэс будзе закрытым.

На сайце Вярхоўнага суда гаворыцца, што на паседжанні будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне», заўважыў reform.news. 

Такая ж фармулёўка фігуруе ў судзе супраць палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Папова, працэс супраць якіх прызначаны на 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе. 

У маі 2023 года Паўла Белавуса прыгаварылі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 500 БВ і ўжылі спецканфіскацыю. Белавуса ўдады абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем. Ён прызнаны палітвязнем і адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі №17.

Чытайце таксама:

Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола

«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18
21.04.2024
Жора, вось ваша фраза цалкам: “Белавус быў банальным грантасмокам і менавіта грантамі атрымаў лідарства на рынку нацыянальнай атрыбутыкі”. Весь цывілізаваны свет выдае гранты на розныя накірункі, але толькі ў лукашыстаў ці лузераў-крытыканаў гэта чамусьці выклікае абурэнне. Сказалі бы лепей дзякуй Белавусу, што ён змог камерцыялізаваць бізнэс па продажу нацыянальнай атрыбутыкі. А ў вас яшчэ і зайздрасць, што ў Паўла гэта атрымалася, а ў лузераў-крытыканаў - не, бо каментары пісаць ды языком малоць, гэта ж не камерцыйнай справай займацца. Па-другое, колькі вы асабіста выдаткоўваеце на падрумку ўсяго беларускага, каб не трэба было прыцягваць гранты? - 0.00, але ж абурэння ў Жоры на ўсе 100, што ў кагосьці хапіла моцы і розуму гэтым займацца. Па-трэццяе, хлусня ў вас як мінімум вось у гэтай вашай фразе: “адкінуўшы беларускую мову і ўсё нацыянальнае”. Белавус не адкідваў беларускую мову нават падчас судзідішча. Хоць бы пасароміліся такое верзці. Чалавека ні за што кінулі за краты, а ў лузера-крытыка, які сядзіць у бяспечным месцы, яшчэ язык паварочваецца такое пісаць. І апошняя, як пісаць трэзненне ды хлусню на “эстрэмісцкім” рэсурсе, то Жора герой і майстар, а як напісаць што ён асабіста зрабіў карыснага для краіны, то Жора адразу саскочыў. Вось і ўсё, што трэба ведаць пра такіх крытыканаў, якія самі нічога не зрабілі, а толькі здатныя языком малоць. 
1
Боты павылазілі/адказаць/
22.04.2024
Жора гэта лукашысцкі бот
7
Жора/адказаць/
22.04.2024
Як, на жаль, НН не прапусціла мой адказ вам. Хоць я бачыў "ваш каментар адпраўлены на праверку" па дасыланні. Што ж, няхай вашае слова застаецца апошнім - так вырашыў цэнзар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031