Знайсці
11.04.2024 / 13:34ŁacБел

Жыхара Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах

А таксама далі вялікі штраф.

Брэсцкі абласны суд прысудзіў мясцовага жыхара да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкула.

Пасяджэнне прайшло 8 красавіка. Паводле інфармацыі «Медыязоны», асуджанага завуць Аляксей Герман.

Германа прызналі вінаватым па пяці крымінальных артыкулах:

  • удзел у экстрэмісцкім фармаванні (частка 3 артыкула 361-1 КК),
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369-1 КК),
  • абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК),
  • распальванне сацыяльнай варожасці (частка 1 артыкула 130 КК),
  • абраза Лукашэнкі (Частка 1 артыкула 368 КК).

У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што асуджаны ў сакавіку-красавіку 2022 года, размясціў у «экстрэмісцкім» чаце паведамленні, накіраваныя на «абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспублікі Беларусь». Таксама пісаў «негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь» і абражаюць службовых асоб і Лукашэнку.

Герман на судзе прызнаў сваю віну часткова. Таксама Аляксей павінен аплаціць штраф 200 базавых велічынь (8 000 рублёў).

Чытайце таксама:

«Падзельнікі? Класныя дзеці». Выкладчыца БДУІРа, якая адсядзела па справе студэнтаў, пра тое, як аптымізм выратоўваў за кратамі

Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031