Знайсці
11.04.2024 / 13:1512РусŁacБел

Правядуць тэлефон і адправяць у санаторый. Якія льготы атрымае касманаўтка Васілеўская як Герой Беларусі

Лукашэнка прысвоіў касманаўтцы Марыне Васілеўскай званне Героя Беларусі. Вось што ідзе ў камплекце з медалём.

Марына Васілеўская. Скрыншот «Беларусь 1»

Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Разам з ім даецца шэраг ільгот.

Бясплатныя званкі з хатняга тэлефона

Васілеўская ў сябе дома зможа бясплатна карыстацца стацыянарнай тэлефоннай сувяззю, за выключэннем міжнародных званкоў. Калі раптам у Героя Беларусі няма хатняга тэлефона, то дзяржава правядзе лінію бясплатна — пры ўмове, што працягласць абаненцкай лініі будзе не большай за 500 метраў.

Вызваляюць ад платы за тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання ў межах 20 квадратных метраў. А таксама ад аплаты камунальных паслуг — у межах зацверджаных нормаў спажывання на аднаго чалавека.

Можна бясплатна карыстацца грамадскім транспартам.

Бясплатныя лекі і аздараўленчы адпачынак

Героям Беларусі гарантаваны бясплатныя лекі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў з пераліку асноўных лекавых сродкаў. Апроч гэтага, можна бясплатна вырабляць і рамантаваць зубныя пратэзы ў дзяржаўных стаматалогіях.

Марына Васілеўская атрымае права на пазачарговае медыцынскае абслугоўванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Раз на год Героям Беларусі вылучаюць грошы на аздараўленне. Замест іх яны маюць права бясплатна адправіцца на санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне.

Адпачынак летам

Можна атрымліваць льготныя крэдыты, самастойна выбіраць час адпачынку, а таксама мець 14 дадатковых дзён адпачынку без захавання заробку. 

Марына Васілеўская стала другой жанчынай, якой прысвоілі геройскі статус. Першай была алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

З поўным спісам льгот можна азнаёміцца па спасылцы.

@nashaniva Пасля таго, як касманаўтку Васілеўскую з Масквы забіраў з сямейны джэт Лукашэнкі, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выклала сваю прапанову #самолет#лукашенко#александрлукашенко#беларусь#беларусьновости#нашаніва#белорусы#белавиа#лукашенкоприколы♬ оригинальный звук - СЕРЕГА ПИРАТ

Чытайце таксама:

Па Васілеўскую ў Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «сямʼі» і спалілі аздабленне самалёта

Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
25
Ха-ха
20
Ого
8
Сумна
10
Абуральна
14
1
Франсуа/адказаць/
11.04.2024
А мог бы часы і трусы падарыць
1
космы касманаўткі/адказаць/
11.04.2024
?, гэта зразумела. але ўсё адно смешна выглядае. амаль як Валентина Петренко - https://bigpicture.ru/kak-valentina-petrenko-vyglyadela-ranshe-bez-svoej-znamenitoj-pricheski/ 

магла б хвосцік завязаць. але ж яна пэўна спецыяльна? хацела быць падобнай на Церашкову?) 
11.04.2024
космы касманаўткі, вам не дагадзіла? А ёй гэта трэба ? Яна не пераймалася, усім не дагодзіш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031