Знайсці
11.04.2024 / 11:5416РусŁacБел

Лукашэнка прысвоіў Васілеўскай званне Героя Беларусі і раздаў іншыя ўзнагароды

Лукашэнка ўручыў узнагароды ўдзельнікам і арганізатарам касмічнага палёту.

Марына Васілеўская на прыёме ў Лукашэнкі. Фота: БелТА

Званне Героя Беларусі далі Марыне Васілеўскай. Лукашэнка таксама ўручыў ёй медаль.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Медаль «За працоўныя заслугі» Лукашэнка ўручыў генеральнаму дырэктару авіякампаніі «Белавія» Ігару Чаргінцу, а спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі касманаўту-дублёру Анастасіі Ленкавай і намесніку начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Івану Бучы.

Лукашэнка таксама ўручыў падзячныя лісты бацькам Марыны Васілеўскай і Анастасіі Ленкавай.

Чытайце таксама:

Марына Васілеўская вярнулася ў Мінск пасля палёту ў космас

Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Упершыню ў гісторыі беларуска паляцела ў космас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
11.04.2024
даведка, маі віншаванні! Адміны, дайце гэтаму таксама Героя, толькі форуму. Бо ен прадбачыў такое незвычайнае разгортванне падзей.
11.04.2024
Смешна, што ну столькі нязграбнага гаму з гэтым палетам фактычна турысткі за дзяржаўны кошт. І нават саму Марыну гэта ўсе ўжо задзяўбала - на ўзнагароджванні на твары было ўсе напісана. Шкада, выкарасталі дзяўчыну. Як калісь Васілевіч.
1
даведка/адказаць/
11.04.2024
Умку в сенат, чтобы был не хуже, чем Инцитат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031