Знайсці
10.04.2024 / 00:372РусŁacБел

Беларусь прапануе забараніць Хагі Вагі на ўзроўні ЕАЭС

І іншыя «псіхадэлічныя цацкі».

Фото: Гомельщина. Официально

Беларусь прапануе забараніць на ўзроўні ЕАЭС цацкі, якія могуць «неадназначна ўспрымацца дзецьмі». Пра гэта расказаў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзіслаў Татарыцкі.

Паводле яго слоў, Беларусь прапанавала даследаваць уплыў некаторых цацак на дзяцей.

«Гэта цацкі, якія мы сёння бачым і з экранаў. Часцяком бачым у крамах. Накшталт нейкіх істот, якія неадназначна інтэрпрэтуюцца дзецьмі, і магчымае ўздзеянне псіхалагічнае на дзіця, калі ты бачыш, што цацка з адной рукой або з галавой, з адным вокам і гэтак далей», — цытуе Татарыцкага Sputnik.

Чыноўнік паабяцаў, што з такімі цацкамі будзе праводзіцца сур'ёзная праца. Забарона на цацкі можа быць унесеная ў Тэхнічны рэгламент.

У Беларусі вайну з Хагі Вагі — героем папулярнага ў дзяцей мультфільма — даўно вядуць прарасійскія актывісты. У канцы 2022 года з беларускіх крам канфіскавалі Хагі Вагі і яшчэ 140 цацак.

Чытайце таксама:

Замест Хагі Вагі — Карлсан. У Баранавічах у сацыяльнай рэкламе сучасныя малюнкі для дзяцей перамалявалі на савецкія

Для ўдзелу ў афіцыйнай ялінцы гомельскаму Хагі Вагі вырвалі зубы і прышылі вушы

Галоўны монстр 2022 года: хто такі Хагі Вагі, ад якога ўсе фанацеюць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Валенты/адказаць/
10.04.2024
Што, і Чэбурашку?? )))
0
гарачая падтрымка/адказаць/
10.04.2024
міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзіслаў Татарыцкі мае рацыю: трэба нешта рабіць. Бо іначай людзі запытаюць: а чаму ты нічога не робіш?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031