Знайсці
09.04.2024 / 08:094РусŁacБел

У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, будуць ануляваныя. Гэта прадугледжана загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Гаворка ідзе аб ідэнтыфікатарах, зарэгістраваных у нацыянальнай даменнай зоне by. 

Ануляваць будуць па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны пасля ўключэння рэсурсу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і з указаннем яго ідэнтыфікатара.

Пасля анулявання запісу аб рэгістрацыі даменнага імя яго спыняюць адміністраваць.

Ануляванае даменнае імя экстрэмісцкага рэсурсу ўнясуць у спецыяльны пералік у складзе базы даных даменных імёнаў нацыянальнай зоны. Пасля гэтага яно становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У дакуменце таксама прапісана, што выкарыстанне даменных імёнаў, якія знаходзяцца ў спецыяльным пераліку, дапускаецца толькі ў «інтарэсах нацыянальнай бяспекі».

Чытайце таксама:

Дамену reform.by засталося жыць лічаныя гадзіны

Мінінфарм заблакаваў у Беларусі шэраг СМІ краін Балтыі

Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
1
Пытанне /адказаць/
09.04.2024
Реформбай нарэшце прачнецца і пачне шавяліцца, каб перанесці свой сайт на іншы дамен? Чатыры гады з 2020га ім было норм на .by сядзець?
0
Янка/адказаць/
09.04.2024
Беларускім дэмсілам даўно варта атрымаць уласны дамен.
0
грэбля/адказаць/
09.04.2024
понятно, у 20м забілі столькі сайтаў! Здаецца б ніша вызвалілася. А ці з'явілася што новае?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031