Знайсці
05.04.2024 / 08:302РусŁacБел

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму»

Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Фёдар Шведаў і ягонае фірмовае прывітанне падчас гульні — прыўзняты кулак. Скрыншот з тэлеканала АНТ

Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён родам са Светлагорска. У 1998-м скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка. Шведаў з сям'ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай як мінімум трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе.

Фёдар быў зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы.

Гуляе ён з 2006 года і ўдзельнічаў у амаль усіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ў 2013-м, пасля ўдзелу ягонай каманды «Гасіла» ў «Брэйн-рынгу», іх запрасілі ў так званую «элітарку».

Каманда Фёдара Шведава адгуляла восем сезонаў, апошні — у маі 2020-га. У 2017-м Фёдар атрымаў «Вялікую хрустальную саву» як найлепшы гулец сезона.

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў да мая 2021 года.

Суд над Шведавым пачнецца 15 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе.

@nashanivanews Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму». У 2017-м Фёдар атрымаў «Вялікую хрустальную саву» як найлепшы гулец сезона. Суд над ім пачнецца 15 красавіка ў Гродзенскім аблсудзе. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі #беларусь#чтогдекогда#чгк#новостибеларуси#навіны#ошмяны#знаток#твшоу#беларускаямова#мова♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
48
0
Мама/адказаць/
05.04.2024
Бачыш, Саша, якое ты гора ўсім.
0
Железный Дровосек/адказаць/
05.04.2024
..ть! Нет слов, кал-хозный уродливый режим все время демонстрирует свою похабную рускогопницкую рожу.
Этот режим убил Александра Пушкина.
Прочитайте дважды—лукашенковский режим убил  Александра Пушкина.
Это уже останется в истории.
И продолжает свою паскудную жизнедеятельность.
Вот почему его не должно существовать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031