Знайсці
03.04.2024 / 13:107РусŁacБел

Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны

Сакратар Рады бяспекі Расіі «не верыць», што гэта былі ісламскія баевікі. 

Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Сляды тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці холе» вядуць да ўкраінскіх спецслужбаў, але добра вядома, што «кіеўскі рэжым цалкам кантралюецца ЗША», заявіў сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.

«Нам спрабуюць навязаць, што тэрарыстычны акт быў здзейснены не кіеўскім рэжымам, а прыхільнікамі радыкальнай ісламскай ідэалогіі, магчыма, членамі афганскага філіяла ІДІЛ», — сказаў Патрушаў у Астане на XIX штогадовай сустрэчы сакратароў радаў бяспекі дзяржаў — членаў ШАС.

«Аднак нашмат важней аператыўна высветліць, хто з'яўляецца заказчыкам і спонсарам гэтага жахлівага злачынства. Яго сляды вядуць да ўкраінскіх спецслужбаў. Але ўсім добра вядома, што кіеўскі рэжым не з'яўляецца самастойным і цалкам кантралюецца ЗША. Неабходна таксама ўлічваць, што ІДІЛ, «Аль-Каіду» і іншыя тэрарыстычныя арганізацыі стварыў Вашынгтон», — заявіў Патрушаў.

Патрушаў нагадаў, што «злачынцы, якія ўчынілі гэтае масавае забойства, а таксама іх памагатыя арыштаваныя пры спробе прарыву да дзяржаўнай мяжы Расіі, дзе з украінскага боку рыхтавалася «акно» для пераходу».

Учора Пуцін пагражаў знайсці «бенефіцыяраў» тэракту.

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі заявіла пра рост колькасці ахвотных служыць па кантракце, каб «помсціць за загінулых» у «Крокусе»

Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»

ЗША папярэдзілі Расію аб падрыхтоўцы тэракту, але інфармацыі не хапіла, каб выявіць тэрарыстаў — Нарышкін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Ядвига/адказаць/
03.04.2024
И ещё к смерти принцессы Дианы тоже украинские спецслужбы виноваты😃😃😃😃😃😃
0
Paliašuk/адказаць/
03.04.2024
У якасці трызнення будзем апераваць логікай патрушава і дапусцім, верна, што ІДІЛ ды Аль-Каіду стварылі ЗША. Яны ў сваю чаргу былі створаныя і захаваліся дзякуючы Кацярыне-2 (не адправіла экспедыцыйны корпус на дапамогу Брытаніі ў вайне за незалежнасць) і Аляксандру-2 (наадварот, у часы грамадзянскай вайны выслаў флот у ЗША, каб пазбегнуць умяшання Францыі ды Брытаніі ў канфлікт). Адсюль вынікае, што ў расейскіх праблем з тэрарызмам карані ў расейскім імперыялізме, экспансіі ды real politik. 😀 Вывад верны пры любым раскладзе. А Украіна ні пры чым.💙💛
0
Олег/адказаць/
04.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031