Знайсці
01.04.2024 / 14:272РусŁacБел

У Мінздароўя расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

Першыя прыкметы атручвання звычайна выяўляюцца праз 6-12 гадзін, а бывае і раней.

— Нават калі ў вашых старых павараных кнігах сустракаецца шмат рэцэптаў са страчкамі, ад страў з імі лепш усё ж такі адмовіцца. Сучасныя міколагі сцвярджаюць, што ў страчках змяшчаецца моцны яд гірамітрын, які не знішчаецца і не пераходзіць у адвар нават пры працяглым іх кіпячэнні, — падкрэсліваюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Аналагічнае і са смаржкамі: калі не праварыць, яны будуць утрымліваць гемалітычны яд монаметылгідразін.

Па даных Міністэрства аховы здароўя, за мінулы год у Беларусі выяўлена 68 выпадкаў атручвання грыбамі, пацярпеў 81 чалавек. На жаль, чатыры выпадкі апынуліся смяротнымі.

Першыя прыкметы атручвання смаржкамі звычайна выяўляюцца праз 6-12 гадзін пасля іх ужывання. Але ў дзяцей і пацыентаў з захворваннямі ЖКТ наступствы могуць наступіць раней — праз 2 гадзіны. У такіх сітуацыях трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу, піша Blizko.by.

У ведамстве далі некалькі парадаў, якія дапамогуць пазбегнуць атручвання грыбамі:

  • — умець адрозніваць віды грыбоў і збіраць загадзя толькі ядомыя, якія не выклікаюць сумненняў;
  • — адразу ж перабіраць і сартаваць дары лесу, прычым рабіць гэта павінны выключна дарослыя;
  • — умоўна ядомыя грыбы трэба мінімум двойчы адварваць. Абодва разы пасля варэння варта прамываць прадукт праточнай вадой;

Бацькам варта выключыць грыбы з рацыёну дзяцей, таксама не варта радаваць сябе імі і людзям з хваробамі печані і абмену рэчываў, пажылым людзям.

@nashaniva

♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

Чытайце таксама:

Магілёвец атруціўся настойкай з мухамораў, якую піў для аздараўлення

У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі

«Ну і хто іх купіць?» У беларускіх крамах знайшлі грыбы па 500 рублёў за кіло

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
01.04.2024
Chaču ŭ lies. Tam ciapier cudoŭna. Chaču ŭ lies.
01.04.2024
Не варта ўжываць расейскую абрэвіятуру ЖКТ у беларускім тэксце, бо страўнік, а не желудок.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031