Знайсці
24.03.2024 / 17:431РусŁacБел

Як будуць праходзіць сумоўі для паступлення ў ВНУ без экзаменаў

Парадак правядзення сумоўя з выпускнікамі профільных класаў зацвердзіла Міністэрства адукацыі.

Фота: БелТА

Адпаведная пастанова № 17 ад 2 лютага 2024 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай зацверджаны парадак правядзення гутарак з абітурыентамі, якія паступаюць у ВНУ без уступных экзаменаў. У тым ліку ў адпаведнасці з Дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы.

Паводле дакумента, сумоўе будзе праводзіцца для «выяўлення асобасных, дзелавых якасцяў, здольнасцяў і матывацыі абітурыентаў да атрымання адукацыі па адпаведных спецыяльнасцях агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі».

У абітурыента мусяць быць адзнакі не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных экзаменаў. І не ніжэй за 7 балаў па ўсіх астатніх вучэбных прадметах, а таксама рэкамендацыі педсавета школы.

Выпускнікі прафкласаў аграрнага кірунку будуць дапускацца да сумоўя пры адзнаках не ніжэй за 6 балаў па прадметах, па якіх мусілі б здаваць экзамены.

Сумоўе будзе праводзіцца ў вуснай форме, з кожным абітурыентам пагутарыць як мінімум два члены камісіі.

Па выніках адказу камісія прыме рашэнне аб праходжанні або непраходжанні выпускніком сумоўя і адразу яго агучыць. Рашэнне камісіі можна будзе абскардзіць, падаўшы апеляцыю ў той жа дзень.

З 20 сакавіка па 5 красавіка ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) у Беларусі. Пра змяненні ў правілах правядзення цэнтралізаванага экзамену паведамлялася раней. Таксама ў 2024 годзе для выпускнікоў будуць змешчаны тэрміны выпускных вечароў — яны адбудуцца 14 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі плануе скараціць набор абітурыентаў у мінскія ВНУ

Падрыхтоўка сілавікоў у ВНУ вырасла на 20%. Міністр адукацыі распавёў пра змены ў сістэме

«Пасля такіх навінаў ва ўсіх быў шок». З пачатку года трое студэнтаў БДУІР скончылі жыццё самагубствам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Кастусь/адказаць/
24.03.2024
На экзамене Пароль - кого любишь? Отзыв - люблю луку Отзыв2 - и я еще больше. Зачислен
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031