Знайсці
22.03.2024 / 19:52РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі былымі палітзняволенымі 20 чалавек, якія раней гэтага статусу не мелі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў сумесную заяву правабарончых арганізацый Беларусі, якой прызнаюцца былымі палітвязнямі 20 чалавек, якія па нейкіх прычынах падчас свайго зняволення гэтага статусу не атрымалі.

«Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Алег Дэмбоўскі, Юрый Зарэцкі, Уладзімір Мазураў, Ілля Кавалёў, Аляксей Грыгаровіч, Юрый Шылец, Дар'я Ганіч, Артур Джамбурыеў, Віктар Астапук, Дзяніс Носаў, Яўген Пашукевіч, Аляксандр Ляшкоў, Зінаіда Казак, Сяргей Юхно, Ігар Кушнярэвіч, Анатоль Краўчук, Клім Сінкевіч, Валянціна Зелянкевіч, Аляксандр Якута, Сяргей Свідрыцкі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых грамадска-значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў».

Чытайце таксама:

Мінчука за ўдзел у маршах паказальна асудзілі перад студэнтамі Эканамічнага ўніверсітэта

На патрабаванне пракурора магілёўцу павялічылі тэрмін паводле «экстрэмісцкага» артыкула

«Не сам ШІЗА страшны, а чаканне». Былы палітвязень расказаў пра застрашванні адміністрацыі, медытацыі і спіс кніг ад «топавых сядзельцаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031