Знайсці
18.03.2024 / 12:293РусŁacБел

Белстат: ВУП Беларусі за два месяцы вырас на 4 працэнты

Аб'ём ВУП у сённяшніх цэнах склаў 34,5 млрд рублёў.

Унутраны валавы прадукт згодна з першай ацэнкай за студзень-люты бягучага года павялічыўся на 4%, паведамляе Белстат.

«Аб'ём ВУП у сённяшніх цэнах склаў 34,5 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 104% да ўзроўню студзеня — лютага 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней афіцыйная статыстыка паведамляла, што за студзень 2024 года ВУП вырас на 2,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Беларуская эканоміка па выніках 2023 года вырасла на 3,9%, хоць эканамічны блок урада прагназаваў, што гэты паказчык будзе ў межах 3,8%.

Сёлета беларускія ўлады ставяць перад сабой задачу забяспечыць рост унутранага валавога прадукту ў межах 3,8%.

Чытайце таксама:

Валавы замежны доўг Беларусі знізіўся за год на 7,3%

Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

Беларус у сярэднім траціць за дзень 21 рубель 60 капеек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
18.03.2024
Як так атрымалася? Хуценька здалі чатыры дома для вайскоўцаў і мусаўцаў? Ці палічылі складскія запасы на Атланце, ды дадалі ў агульны сьпіс.
0
Блазны/адказаць/
18.03.2024
А чаму не 40?
0
Умник/адказаць/
01.04.2024
Он не за 2 месяца вырос. Это к отношению к прошлому году такой рост
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031