Знайсці
16.03.2024 / 01:1338РусŁacБел

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Пра гэта высветлілася падчас рабочай сустрэчы дырэктаркі Ліцэя Таццяны Мамчыц з кіраўніцтвам БДУ.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя шляхі павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.

Таццяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю «калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя «выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага», паведамляе тэлеграм-канал Ліцэя БДУ.

Варта зазначыць, што ідэя з Дзяржынскім не выглядае нечаканай. Увосень 2022 года Ліцэй БДУ разам з КДБ праводзіў культурна-патрыятычны конкурс «Першыя сярод роўных». Удзельнічаць у ім маглі выкладчыкі і ліцэісты. Свае таленты ім прапанавалі праявіць у шасці намінацыях. У адной з іх, напрыклад, канкурсантаў прасілі намаляваць комікс аб жыццёвым шляху і дзяржаўнай дзейнасці Фелікса Дзяржынскага.

Фота: Ліцэй БДУ

Таццяну Мамчыц прызначылі дырэктарам Ліцэя БДУ ў кастрычніку 2023 года, дагэтуль яна працавала начальніцай вучэбна-метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Мамчыц — выпускніца БДУ, у 1995 годзе скончыла філалагічны факультэт.

Папярэдняя дырэктарка Ганна Чубарава ўзначаліла Ліцэй БДУ ў жніўні 2021 года. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Пакінула пасаду дырэктаркі ў верасні 2023-га, прычыны не агучваліся.

Да яе дырэктарам быў Ігар Варакса, ён кіраваў Ліцэем менш за два гады. «Ліцэй не змог бы надалей існаваць на выспе, адрэзаны ад усёй астатняй сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, мне не хацелася б бачыць на ўласныя вочы заняпад той справы, у якую я ўкладаў душу. А яшчэ не хацелася нішчыць сваімі ж рукамі тое, што ствараў падчас папярэдняй працы ў Ліцэі. Таму трэба было адыходзіць», — тлумачыў Варакса сваё звальненне «Нашай Ніве».

Чытайце таксама:

У Ліцэй БДУ прызначылі новую дырэктарку

У самым пачатку навучальнага года з Ліцэя БДУ звольнілася дырэктарка

«Але ворага трэба бачыць». Нарада Лукашэнкі ў БДУ была злавеснай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
33
0
Беда/адказаць/
16.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Михалыч/адказаць/
16.03.2024
Поляк, шляхтич, потомок повстанцев 1863, уничтожал русскую интеллигенцию и русские военные кадры, коммунистов и социалистов … и куда смотрит Бондарева???
0
Дзяржы́нскія (Dziaržynskija) — шляхецкі род гербу Суліма/адказаць/
16.03.2024
1234, Ivan, WIKI : Дзяржы́нскія (Dziaržynskija) — шляхецкі род гербу Суліма. Паходзяць з Ашмянскага павету. Напачатку валодалі маёнткамі Каханішкі ў Слонімскім павеце й Сьпіцы ў Жмудзі.

NN heta TABIE NIE RT.ru
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера