Знайсці
15.03.2024 / 12:031РусŁacБел

Макрон: Не можа быць працяглага міру, калі не будзе вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны з Крымам уключна

Прэзідэнт Францыі заявіў, што ягоная краіна робіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне атрымаць перамогу над Расіяй у поўнамаштабнай вайне.

Эманюэль Макрон. AP Photo / Christophe Ena, Poo

Ён падкрэсліў, што без вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны, уключаючы Крым, працяглага міру не будзе. Пра гэта ён паведаміў 14 сакавіка ў інтэрв'ю TF1 і France 2.

«Сёння Расія, безумоўна, з'яўляецца праціўнікам. Крамлёўскі рэжым з'яўляецца праціўнікам. Як я заўсёды казаў, мы не вядзем вайну супраць Расіі і расійскага народа, і мы падтрымліваем Украіну. Мы робім усё магчымае, каб дапамагчы Украіне атрымаць перамогу над Расіяй, бо я скажу вельмі проста: не можа быць працяглага міру, калі не будзе суверэнітэту, калі не будзе вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны, уключаючы Крым», — падкрэсліў Макрон.

Адносна эскалацыі вайны Расіяй прэзідэнт Францыі адзначыў, што Еўропа павінна быць гатовая да гэтага.

«Калі сітуацыя пагоршыцца, мы павінны быць гатовыя і будзем гатовыя», — адзначыў ён.

У той жа час Макрон дадаў, што ў выпадку перамогі РФ у вайне супраць Украіны, палякі, літоўцы, эстонцы, румыны і балгары не будуць жыць спакойна.

«Я ўжо не кажу пра Малдову, якая сёння не з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, але якая ў любую секунду апынулася б пад пагрозай», — удакладніў ён.

Французскі лідар адзначыў, што ў выпадку перамогі Расіі, давер да Еўропы будзе зведзены да нуля.

«Якім будзе давер на нашай зямлі да магутнага Еўрапейскага Саюза тых яго членаў, якія дазволілі гэтаму здарыцца?!»— заўважыў Макрон.

Чытайце таксама:

Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»

Чым Пуцін давёў Макрона?

«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць». У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
2
Шарль/адказаць/
15.03.2024
Франция меньше всех дала денег и вооружений Украине, но шуму больше всех.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031