Знайсці
11.03.2024 / 14:4230РусŁacБел

Не Цімафей, а Ціматэюш. Беларус хоча змяніць імя для зручнасці замежнікаў

У англамоўнай сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад беларуса, які збіраецца прыняць польскае грамадзянства. Мужчыну клічуць Цімафеем, але пераносіць беларускі варыянт імя ў новыя дакументы ён не жадае.

Беларус піша, што яго імя запісваецца лацінскімі літарамі як Tsimafei, бліжэйшы аналаг у Польшчы — Tymoteusz. Але мужчына турбуецца, што замежнікам чытаць польскі варыянт будзе цяжка, а Цімафей якраз шмат працуе з людзьмі з розных краін, таму для яго гэта важна.

Аўтар паста прыводзіць розныя аналагі свайго імені на лацініцы — Timofei, Timofej, Tymofii, Tim. Ён пытаецца ў карыстальнікаў Reddit: які з варыянтаў будзе бліжэйшым да польскага Tymoteusz?

Некалькі каментатараў прапануюць Цімафею пакінуць сваё беларускае імя, толькі напісаць яго лацініцай, але мужчына не разглядае такі варыянт. Ён піша, што ніхто ў Польшчы не можа правільна вымавіць яго імя, і адмаўляе парады каментатара папраўляць людзей ці выкарыстоўваць кароткую форму імя, каб не змяняць сваю ідэнтычнасць дзеля зручнасці іншых людзей. Вось што піша Цімафей:

«Нават для мяне гэта нязручна. Транскрыбіраванне беларускіх імёнаў лацініцай жудаснае, усе гэта прызнаюць (я люблю беларускую мову, але тое, як у пашпартах запісваюць імёны, дзіўна)».

Іншы дзівіцца таму, што беларус адмаўляецца ад польскага Tymoteusz — маўляў, калі ты сабраўся быць палякам, мусіш прымаць польскае імя як ёсць. Беларус адказвае:

«Сёння лепш быць чалавекам свету. Я люблю Польшчу, я люблю Беларусь, але працую з людзьмі з усяго свету і шмат падарожнічаю. Дык чаму мне трэба ствараць штучныя цяжкасці для людзей і сябе?»

Іншыя каментатары прапануюць свае варыянты імёнаў для Цімафея: Timof, Tymon, Timothy, Tomasz, Timmy. Беларусу нагадваюць, што яму не абавязкова выбіраць зручнае для іншых імя, галоўнае, каб яму самому было камфортна. А ў звычайным жыцці можна проста прадстаўляцца як Цім (Tim).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Стамілася быць Вольхай, калі я Ольга». Чаму і як беларусы змяняюць свае імёны за мяжой

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

«Вочы баяцца, а рукі робяць». Беларусы расказалі, чаму і як пераходзілі на родную мову

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
1
Проста жыхар/адказаць/
20.03.2024
Так, не пагаджуся, што кірыліца стварае праблемы, галоўная праблема тут у саўковай раманізацыі на манер ICAO, замест выкарыстання беларускай лацінкі (класічнай з Ł або абноўленай з Ĺ — для мяне не так прынцыпова).
0
Проста жыхар/адказаць/
20.03.2024
Такова жизнь, нейкую лухту вы панапісвалі, як і той рэддзітаўскі топікстартэр.
0
Проста жыхар/адказаць/
20.03.2024
Самае смешнае тут, што "Tsimafei" — ні разу не беларускі варыянт раманізацыі, нават паводле афіцыйных дакументаў аддзела па грамадзянстве і міграцыі (паводле афіцыйнай інструкцыі транслітарацыі імёнаў грамадзян РБ было б TSIMAFIEJ, а з расейскай мовы — TIMOFEJ). Цёткі з пашпартных сталоў ствараюць пачварныя транскрыпцыі беларускіх імёнаў, якія часта бывае вельмі складана прыняць і атаесамляць з сабой (праўда ёсць выключэнні, калі імя і прозвішча чалавека складаюцца з падмноства літар, якія немагчыма сапсаваць саўковай транслітарацыяй у стылі ICAO). Добрым выйсцем з сітуацыі было б выкарыстанне беларускай лацінкі для перадачы імёнаў у пашпартах, і азнакамленне з беларускай лацінкай і яе гісторыяй у межах школьнай праграмы, каб было меней дурных пытанняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031