Знайсці
09.03.2024 / 12:1617РусŁacБел

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Праваабаронцы Mayday Team паведамілі пра смерць дастаткова маладога і высокапастаўленага супрацоўніка МУС: памёр 44-гадовы начальнік упраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС, палкоўнік Андрэй Глінскі. Гэта сталася падставаю для Альянсу расследавальнікаў Беларусі вывучыць даступныя дакументы сілавікоў пра асабовы склад. Выяўленыя цікавыя факты публікуе «Белсат».

Начальнік упраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС Андрэй Глінскі. Фота СК

Журналісты-расследавальнікі выявілі, што на Берасцейшчыне пасля 2020 года пры розных абставінах памерлі не менш за пяць высокапастаўленых афіцэраў. Хоць афіцыйна не паведамлялася пра гэтыя смерці, інфармацыя пра дзве з пяці ўсё ж прасачылася ў СМІ.

Першым пайшоў з жыцця палкоўнік у запасе Генадзь Вайтовіч: 19 траўня 2021 года ў лесапаласе пры дарозе ў Берасцейскім раёне яго знайшлі павешаным. Вайтовіч выйшаў на пенсію ў канцы 2020-га з пасады начальніка ўпраўлення аховы правапарадку УУС Берасцейскага аблвыканкама. На пенсіі жыў у прадмесці Берасця з жонкай і сынам, які таксама быў супрацоўнікам МУС. Спіртнымі напоямі Вайтовіч не злоўжываў, намераў скончыць жыццё самагубствам не выказваў.

Упраўленне, якім камандаваў Вайтовіч перад выхадам на пенсію, у 2020 годзе каардынавала працу ўсёй берасцейскай міліцыі ў здушэнні пратэстаў і наўпрост справаздачылася перад МУС.

Другая смерць здарылася ў Баранавічах. Улетку 2022 года пры купанні скокнуў у ваду, зламаў шыю і пазней памёр у шпіталі начальнік аддзела аховы правапарадку Баранавіцкага ГАУС, падпалкоўнік міліцыі Аляксей Гецьман. Ён вядомы тым, што лжыва сведчыў у судах, фабрыкаваў адміністрацыйныя і крымінальныя справы супраць гараджан.

Наступны памерлы — падпалкоўнік упраўлення ГУУБ МУС па Берасцейскай вобласці, якое спецыялізуецца на пошуку беларусаў, што пакідаюць у сеціве каментары пра сілавікоў.

19 снежня 2020-га ў сваёй кватэры памёр 43-гадовы старшы оперупаўнаважаны ў асоба важных справах упраўлення ГУУБ МУС падпалкоўнік Р. Леванюк.

Уначы 15 траўня 2021 года ў Берасцейскую больніцу хуткай медычнай дапамогі ў стане комы, выкліканай алкагольнай інтаксікацыяй, чэрапна-мазгавою траўмай, страсеннем галаўнога мозгу даставілі былога начальніка АБЭЗ, які атрымаў павышэнне ў службе на пасаду старшага оперупаўнаважанага ў асоба важных справах УБЭЗ УУС Берасцейскага аблвыканкама, падпалкоўніка міліцыі У. Пытлякова. З дапамогаю медычнай ініцыятывы «Белыя халаты» ўдалося даведацца, што высокапастаўлены ўбэпавец памёр.

Апошняй у шэрагу смерцяў супрацоўнікаў у палкоўніцкіх званнях сталася нядаўняя вестка пра раптоўную смерць згаданага ў пачатку артыкула 44-гадовага начальніка ўпраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, палкоўніка Глінскага. На пасаду яго прызначылі ўлетку 2022-га. Улічваючы век і званне, ён зрабіў галавакружную кар’еру.

Чытайце таксама:

Праслухоўка і «хабар» ад КДБ. Стала вядома, як судзілі экс-кіраўніка аховы Лукашэнкі

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка

У 2020 годзе адразу некалькі высокапастаўленых сілавікоў траплялі ў ДТЗ. Была і чалавечая ахвяра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
7
0
даведка/адказаць/
10.03.2024
Надорвавшегося на службе начальника управления по противодействию киберпреступности брестского УВД заменили начальником РОВД, который в киберпреступности ни в зуб ногой, но должность полковничья... Киберопера гробят своё здоровье и репутацию в политических репрессиях лишь ради того, чтобы тёпленькие должности в итоге получали «нужные люди».
0
Олег/адказаць/
10.03.2024
Они все живут в стрессе, отсюда гипертония. А там где гипертония - там инсульты и инфаркты.
0
даведка/адказаць/
10.03.2024
После двадцатого года наблюдается жуткое ожирение среди силовиков, включая молодых прокурорских.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031