Знайсці
07.03.2024 / 12:303РусŁacБел

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Паводле заявы ФСБ, у Карэліі быў «прадухілены тэракт». «Грамадзянін Беларусі з нацыяналістычнага «палка імя Кастуся Каліноўскага» планаваў падарваць адміністрацыйны будынак у Аланцы», перадае РИА Новости заяву прэс-службы ведамства.

Мужчына, па інфармацыі расійскіх сілавікоў, пры затрыманні адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў і быў забіты.

«Сярод прадстаўнікоў органаў бяспекі і грамадзянскага насельніцтва пацярпелых няма», — паведамляе ФСБ.

У забітага Мікалаева нібыта была канфіскаваная бомба, «вырабленая на аснове выбуховага рэчыва брытанскай вытворчасці і амерыканскага дэтанатара, а таксама пісталет і патроны».

Таксама ФСБ апублікавала відэа «нейтралізацыі» Мікалая Аляксеева. Падзеі адбываюцца ў нейкім напаўразваленым складзе. 

Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, напярэдадні Аляксеева высачылі каля суседняй вёскі, дзе ён хаваў выбухоўку. А калі яго прыйшлі арыштоўваць, аказаў супраціў і быў забіты.

Паводле расійскага канала SHOT, у Беларусі ў верасні 2022 года Аляксееў быў абвешчаны ў вышук — у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 КК за абразу Лукашэнкі. З сакавіка мужчына знаходзіўся ў Расіі.

Расійскія прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксееў нібыта атрымаў заданне (ці то ад СБУ, ці то ад УСУ — даюць розныя варянты) закласці выбухоўку ў будынку адміністрацыі Аланецкага раёна. 

Сёння стала вядома, што 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія ФСБ забіла 49-гадовага Мікалая Аляксеева.

Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года.

Чытайце таксама:

У Карэліі пры затрыманні ФСБ забіла беларуса. Яго западозрылі ў падрыхтоўцы дыверсіі

Што вядома пра беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога ў Карэліі забіла ФСБ

«ФСБ забрала тэлефон у мамы». Сын забітага ў Карэліі беларуса расказаў, што адбываецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
23
0
Казімір/адказаць/
07.03.2024
Гэткая ж лухта ад карнікаў, як і казкі пра "адрыванне тромбу" ў Навальнанага.
Навошта каліноўцам дыверсія ў адміністрацыі нікому не вядомага расейскага Муха@@@@@ску, калі існуюць нашмат больш значныя цэлі ваеннага прызначэння?
07.03.2024
Видео выглядит пастановой
0
Влад/адказаць/
07.03.2024
А визитку Яроша не нашли?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031