Знайсці
07.03.2024 / 11:08РусŁacБел

УСУ выцеснілі расійскія войскі з вёскі Тоненькае на захад ад Аўдзееўкі

Расейцы абстрэльваюць сяло з ракетных установак.

УСУ выцеснілі расійскія войскі з вёскі Тоненькае на захад ад Аўдзееўкі, піша эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке са спасылкай на відэазапісы з месца бітвы.

Раней ён паведамляў, што УСУ з цяжкасцю трымаюць абарону на лініі Бердычы — Сямёнаўка — Арлоўка — Тоненькае на захад ад Аўдзееўкі. Аб цяжкіх баях на гэтым кірунку паведамляў і заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў. Цяпер, па дадзеных Ропке, украінскія абаронцы змаглі выбіць расіянаў назад з Тоненькага.

«Украінскае войска вярнула поўны кантроль над Тоненькім на захад ад Аўдзееўкі. Расейцы абстрэльваюць сяло з РСЗА», — піша Ропке.

Чытайце таксама:

Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых

Саюзнікі Украіны назбіралі грошай на 800 тысяч снарадаў

За дзесяць дзён расійская армія прасунулася на пяць кіламетраў на ўсходзе Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031