Знайсці
06.03.2024 / 12:5524РусŁacБел

Юлія Навальная заклікала далучыцца да акцыі «Апоўдні супраць Пуціна» на расійскіх прэзідэнцкіх выбарах

Юлія Навальная выступіла з відэазваротам. Яна падтрымала акцыю «Апоўдні супраць Пуціна», якую раней прапанаваў ФБК і падтрымаў Аляксей Навальны. У рамках акцыі трэба прыйсці на выбарчыя ўчасткі 17 сакавіка ў 12:00. Там — альбо прагаласаваць за любога кандыдата, акрамя Пуціна, альбо сапсаваць бюлетэнь.

 

«Аляксей марыў пра цудоўную Расіі будучыні. А вы і ёсць гэтая Расія. У гэтыя дні я ўбачыла вельмі шмат цяпла, дабрыні і згуртаванасці, і гэта менавіта тое, што адрознівае нас ад людзей, якія сядзяць у Крамлі. У іх — культ мінулага, вайна, ракеты і подлыя забойства, а ў нас — каханне, узаемападтрымка і вера ў будучыню. Цяпер вы ўсе ведаеце, што нас, усіх тых, хто любіць і падтрымлівае Аляксея, хто падзяляе яго ідэі, нас на самай справе вельмі шмат. І пакуль мы маем адзін аднаго, нічога не скончылася. Лепшы спосаб не губляць гэта адчуванне адзінства — гэта часцей аказвацца побач», — кажа Навальная. 

Дзень выбараў — таксама такая магчымасць пабыць побач. «У гэтай акцыі заклікаў удзельнічаць Аляксей, і таму для мяне асабіста яна так важная. Я хачу зрабіць тое, што ён лічыў правільным я заклікаю ўсіх прыходзіць у памяць пра яго», — сказала Юлія Навальная. 

У суботу, 2 сакавіка, сайт акцыі быў заблакаваны на тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса, каб не сядзець побач з Юліяй Навальнай

У Расіі пачалі затрымліваць удзельнікаў пахавання Навальнага. Іх вылічваюць па відэакамерах

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
2
Пытанне /адказаць/
06.03.2024
., вы не адказалі на маё пытанне: "нашы выбары" гэта якія?
0
Памяць /адказаць/
06.03.2024
Ура! , добра памятаю, што аўтар гэтай стратэгіі - спадар Анатоль Лябедзька.
06.03.2024
Два разы адказаў: Святлана і Офіс могуць падтрымаць (або не падтрымаць) ідэі/акцыі, якія маюць дачыненне да Беларусі. Выбары, якія праходзяць не ў Беларусі, не іх і не наша справа. Мабілізацыя беларусаў на любую акцыю/рэакцыю па расейскім выбарам бессэнсоўная.

Што не ясна? Нейкі тролінг глупасцю? А зараз ужо ў свой бок, паспрабуйце сфармуляваць ясна і паслядоўна, без рытарычных прыёмаў і прэтэнзій, сваё меркаванне.
Бо наяўнасць "пытанняў" не дэманструе, што яно ўвогуле ёсць.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031