Знайсці
04.03.2024 / 14:1055РусŁacБел

Сведкі распавялі, чаму не выклікалі паліцыю падчас згвалтавання беларускі ў Варшаве

Згвалтаванне і смерць 25-гадовай Лізаветы з Беларусі шакавалі Варшаву. Злачынства адбылося не ў цёмным парку ці дзе-небудзь на ўскраіне горада, а ў выхадны дзень у самым цэнтры сталіцы. Дзяўчына паўгадзіны ляжала ў варотах, і на яе ніхто не звярнуў увагу.

 

 Фота: Вольга Быкоўская / Facebook

Камеры відэаназірання зафіксавалі, як дзве жанчыны ішлі проста побач з месцам жорсткага згвалтавання дзяўчыны, піша TVN Warszawa. 

Убачыўшы ў варотах мужчыну і дзяўчыну, яны крыху спыніліся і пайшлі далей. Пра тое, што гэта быў напад, яны даведаліся са СМІ. Яны самі звярнуліся ў паліцыю. 

Жанчыны далі паказанні, што расцанілі сітуацыю, сведкамі якой сталі, палавым актам паміж парай бамжоў. Мужчына, якога яны ўбачылі ля брамы, нібыта сказаў ім ісці далей. Яны сцвярджаюць, што не ведалі пра злачынства.

Малодшы інспектар паліцыі Варшавы Малгажата Сакалоўская пракаментавала тое, што адбылося. Паводле яе слоў, «пасіўнасць сведак абумоўлена эфектам размытай адказнасці». Як патлумачыла Сакалоўская, гэта заключаецца ў тым, што прысутнасць іншых людзей прыводзіць да меркавання, што нехта іншы на гэты конт ужо нешта зрабіў ці ўжо адрэагаваў. Яна таксама згадала «сілу сацыяльных нормаў», калі ў складаным становішчы людзі сочаць за рэакцыяй іншых, каб ацаніць сурʼёзнасць сітуацыі. 

Польскі крыміналіст прафесар Пётр Крушынскі заявіў, што прыцягнуць сведак да адказнасці за тое, што яны не аказалі дапамогу дзяўчыне, не атрымаецца. 

«Абвінавачанне і наступнае пакаранне за неаказанне дапамогі можа быць прадʼяўлена толькі асобе, у дачыненні да якой даказана, што яна ведала аб небяспецы для здароўя і жыцця пацярпелага. У дадзеным выпадку гэта практычна немагчыма, паколькі сведкі кажуць, што думалі, што гэта быў проста сэкс», — растлумачыў эксперт.

6 сакавіка ў памяць 25-гадовай Лізаветы пройдзе «ціхі» марш. 

«Трагедыя Лізы адбылася ў цішыні. Ёй не дапамаглі, бо яна не крычала. Большасць жанчын падчас згвалтавання не крычаць — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або несвядомага стану. Маўчанне не азначае згоды. Яно можа быць крыкам аб дапамозе. Марш пройдзе ў цішыні», — пішуць арганізатары.

Чытайце таксама:

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
124
Абуральна
35
1
Обычный мужчина/адказаць/
07.03.2024
Влад, потому что при крайне стрессовой ситуации человеческому мозгу свойственно отключать тело и изменять сознание, чтобы этот стресс более-менее перенести. Мозг в таком состоянии может заблокировать все мышцы, либо намертво зафиксировав их в каком-то положении, либо расслабив их до конца травматической ситуации. Погуглите про это, если не верите - такое у жертв сексуального насилия случается.

Даже сама Наша Ніва написала: "Большасць жанчын падчас згвалтавання не крычаць — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або несвядомага стану". Не буду судить большинство ли, но шок вполне может быть причиной, что она и кричать не сможет. Узнавайте новое, Влад.
0
Вадзім/адказаць/
10.03.2024
Кастусь, я так рабіў. У двары школы. Дзіцё ключ згубіла
0
Вадзім/адказаць/
10.03.2024
Лдш, трындзец, то бок падчас сэксу дзяўчына сказала што больш ня хоча, а мужык скарыстаўшыся тым што ён мацнейшы працягнуў? Усё што мяне стрымлівае ад лінчавання такіх "мужыкоў" - крымінальны кодэкс.

Калі ты не разумееш - паспрабую патлумачыць на прыкладзе іншых адчуванняў.

Уявім сабе што ты любіш піва. І ты з сябрам любіш піва менавіта ў кампаніі, а не ў самоце. І ты дамовіўся з сябрам разам пасядзець. І пад час працэсу ты б зразумеў, што табе там стала фігова, і хочаш сысьці. Ну ты б сказаў - ну ўсё, на сёння больш не хачу, няма кайфу, перахацелася.

А сябар, катораму глушыць піва ў адзіноце зусім ня так прыкольна як удваіх, сілай заліў табе ў рот усё што ты не дапіў і сілай прымусіў сядзець побач пакуль сам, па яго меркаванні, не насядзіцца. Пасьля яшчэ цябе б і зрабілі вінаватым, што перадумваеш на хаду, кайф чуваку абламваеш і сам жа вінаваты што ад сілавога метаду ўжывання піва не атрымліваеш кайфа.

Ты лічыш нармальнай такую рэакцыю твайго сябра?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031