Знайсці
04.03.2024 / 10:1933РусŁacБел

Беларускую ўдзельніцу конкурсу «Міс Еўропа — 2024», якая абразіла ўкраінку, звольнілі з працы

Ірыну Максімовіч, якая прадстаўляла Беларусь на «Міс Еўропа — 2024» і трапіла на скандальнае відэа з украінкай, звольнілі з мадэльнага агенцтва, дзе яна працавала. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю «Беларусь 1».

Ірына Максімовіч. Фота: старонка Ірыны ў інстаграме

«Мяне звольнілі з мадэльнага агенцтва», — распавяла Максімовіч і патлумачыла, што дырэктар быў з Украіны.

«Найду сабе іншае», — гаворыць яна. Паводле яе слоў, ёй ужо дасылаюць прапановы іншыя агенцтвы, яна спадзяецца і надалей прадстаўляць Беларусь на розных конкурсах.

Паводле слоў Максімовіч, ужо нават украінцы выказваюць ёй словы падтрымкі.

З 15 па 25 лютага ў Ліване прайшоў конкурс прыгажосці «Міс Еўропа — 2024». Першае месца на ім заняла прадстаўніца Расіі, трэцяе — віцяблянка Ірына Максімовіч.

Крыху пазней выбухнуў скандал. Украінская ўдзельніца Мілена Мельнічук паскардзілася ў сацсетках, што трапіла на конкурсе ў «пекла» праз абразы і пагрозы з боку арганізатараў. А ўжо пасля фіналу беларуска Ірына Максімовіч пачала крычаць на ўвесь аўтобус і абражаць украінскую ўдзельніцу. Гэта відэа з віцяблянкай Мілена выклала ў сеціва.

Максімовіч пазней патлумачыла, што такім чынам абараняла сваю краіну і сямʼю.

Чытайце таксама:

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
34
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
19
0
Ромачка/адказаць/
06.03.2024
Гы, Один час 100$,два  часа-150?
0
Батя/адказаць/
06.03.2024
Ды ў позе z пастаяла , мы живем в свободним мире и имеем право вырожать свои мысли.
0
Батя/адказаць/
06.03.2024
Заатэхнік, так чаму сам не глядзиш за каровами? гэта твой абавязак!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031