Знайсці
01.03.2024 / 10:223РусŁacБел

Элегантнае рашэнне: незвычайныя «кватэры» для буслоў ствараюць у Брэсце

Такая задумка дазваляе не толькі абараніць птушак, але таксама пазбегнуць выпадковых адключэнняў электрычнасці.

Буслы на слупах беларускіх вёсак і пасёлкаў — адзін з галоўных сімвалаў нашай краіны. Такую «хатку» птушак можна сустрэць практычна ў кожным населеным пункце, аднак не заўсёды гэта бывае бяспечна, піша Tochka.by.

Плюс ствараюцца дадатковыя праблемы для энергетыкаў і звычайных грамадзян. Спецыялісты з Брэста вырашылі выправіць сітуацыю, каб абараніць сімвал Беларусі і стварыць камфортныя ўмовы для спажыўцоў энергіі.

@brestenergo Энергетики готовы встречать пернатых #белоозерскэнергоремонт#энергетики#энергетика#брестэнерго#белоозерск#платформы#аисты#беларусь♬ Canyons - Official Sound Studio

Для гэтага інжынеры з «Брэстэнерга» ўвасобілі ў жыццё элегантнае рашэнне, стварыўшы незвычайныя »кватэры« для буслоў. У невялікім роліку ў тыктоку арганізацыя паказала працэс стварэння новага віду «жылля» для буслоў.

З металу для птушак ствараецца камфортнае «гняздо», якое мацуецца на слупы ЛЭП. Такая «хатка» размяшчаецца вышэй небяспечных правадоў, таму птушкам нічога не пагражае.

Ёсць яшчэ адзін станоўчы момант — простае рашэнне дазваляе пазбегнуць выпадковых «аварый» на лініях электраперадачы.

Карыстальнікі сеткі цёпла прынялі ідэю ад энергетыкаў, а відэа хутка сабрала дзясяткі тысяч праглядаў.

Чытайце таксама:

У Дубровенскім раёне не паляцеў у вырай цалкам здаровы бусел. Вінавацяць людзей

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
qwerty/адказаць/
01.03.2024
Хоць штосці станоўчае зроблена ў Беларусі, а то што ні дзень - то падлянка, ды й не адна.
0
бусел/адказаць/
01.03.2024
❤️
0
Бусліст/адказаць/
01.03.2024
Скора дырэктара пасадзяць. Лукашэнка прызначаны крамлём рабіць гадасці, беларусам, эканоміцы, прыродзе і птушкам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031