Знайсці
01.03.2024 / 08:411РусŁacБел

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Сёння апоўначы літоўцы закрылі два памежныя прапускныя пункы: Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На беларуска-літоўскай мяжы засталіся два пункты

Фота: prolitvu.by

Па стане на 8-ю раніцы на мяжы Беларусі з краінамі ЕС — Літвой, Латвіяй і Польшчай — стаіць больш за 1800 машын і аўтобусаў на выезд з краіны.

У Беняконях (Шальчынінкай) па стане на 8:00 стаіць 100 легкавікоў на выезд з Беларусі, 570 грузавікоў. Нуль аўтобусаў.

У Каменным Логу (Медзінінкай) на выезд — 100 легкавікоў, 605 грузавікоў, нуль аўтобусаў.

У Грыгароўшчыне на мяжы з Латвіяй (Патэрніекі) — 300 грузавікоў.

У Брэсце на мяжы з Польшчай (Тарэспаль) — 120 легкавікоў і шэсць аўтобусаў, у Казловічах (Кукурыкі) — 70 грузавікоў.

Чытайце таксама:

Памежныя пункты Катлоўка і Прывалка на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
01.03.2024
Чамусьці пэўны, што вар'яцтва з абодвух бакоў гэтым годам дойдзе да свайго максімума і пазачыняюць усе межы. Ва ўсялякім разе Літва паступова і няўхільна рухаецца ў напрамку поўнага закрыцьця мяжы. Нагода прыдумана і яна толькі накручваецца мацней
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031