Знайсці
29.02.2024 / 21:168РусŁacБел

Лекары расказалі, што цяпер з беларускай, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве

25-гадовая дзяўчына, якую ў мінулую суботу згвалтаваў і спрабаваў задушыць да смерці 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С., ляжыць у клінічнай бальніцы Дзіцяці Ісуса Універсітэцкага клінічнага цэнтра Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта. Пра яе цяперашні стан паспрабаваў даведацца партал Onet.pl.

Паліцыянты вядуць падазраванага ў злачынстве. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка па-ранейшаму знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі хворая апрытомнее, яе чакае доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі пра сам ход лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым наглядам у шпіталі і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», — падкрэсліла Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
82
Абуральна
8
3
Грустно когда родители определяют судьбу /адказаць/
01.03.2024
К сожалению типичная снг-история когда от тебя отворачиваються родители или поворачиваться только для того чтобы вставить палки в колеса. Виноваты родители, а конкретно мать , а Дориан или кто-то там ещё это уже вторичные фигуры в этой пьесе. К сожалению я знаю что заминусуют, потому что родители в совковом пионерском сознании это святой Грааль на который и подумать нельзя ничего плохого. А то что от них потом годами разгребаешь проблемы с психотерапевтом об этом предпочитают умалчивать. Ну либо не разгребаешь и заканчиваешь жизнь похожим образом.
2
Яуген/адказаць/
01.03.2024
Мыш, у нее статус мз бесплатно вылечат
01.03.2024
Яуген, а вы так добра разбіраецеся ў сістэма аховы здароўя Польшчы? Ці можа мераеце беларускімі меркамі? Раскрыю сакрэт: у Польшчы страхоўку маюць нават не усе палякі, бо не плаціш ўнёскі = не маеш страхоўкі = заплаціш за медппслугі. Дорага. А з іншага боку: адкрыў хлопец збор - яго права. Аказваецца збор можа адарыць кожны, і не толькі на дапамогу калі нешта здарылася, на тым жа партале збіраюць сродкі на падарожжы і вечарыны, і гэта ок. Хто хоча падтрымаць - падтрымае грошам, а это не хоча - не падтрымае. Хіба гэта нейкі беларускі фетыш лічыць чужыя грошы і спрабаваць паўдзельнічаць у іх размеркаванні. Няма чым дапамагчы - хоць не перашкаджалі б. Сорамна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031