Знайсці
28.02.2024 / 15:2045РусŁacБел

Беларусам у Вільні звоняць і просяць пакінуць Літву. Што адбываецца?

Ранкам 28 лютага беларусам, якія жывуць у Вільні, сталі званіць быццам з літоўскай міграцыі. Усім казалі адно і тое ж — вы прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы і мусіце пакінуць краіну. Але ці міграцыйныя службы за гэтым стаяць?

Нібыта літоўскі нумар, з якога некаторыя беларусы атрымлівалі паведамленні. Праз плюс ён павінен пачынацца з 370. Фота з чата беларусаў у Літве

Адной з тых, хто атрымаў званок, была 18-гадовая Аліса. Дзяўчыне пазванілі з невядомага нумара: 

«Я не звярнула ўвагу на лічбы, вось і адказала. Мужчына на тым баку назваўся па-літоўску і сказаў, што ён — супрацоўнік міграцыі. Потым ён пачаў вельмі хутка тараторыць па-літоўску і ігнараваў мае просьбы перайсці на рускую мову.

Я пачала павышаць голас, каб ён мяне пачуў. Чалавек перайшоў на рускую і пачаў крычаць на мяне, што я буду дэпартаваная ў сакавіку, бо маё знаходжанне ў краіне непажаданае».

Аліса сказала незнаёмцу, што калі гэта падман, то гэта не смешна і няхай ён шукае кагосьці іншага, той адказаў ёй нешта сярдзіта і кінуў трубку. Дзяўчына вырашыла звярнуцца ў паліцыю, бо ведае, што з яе дакументамі ўсё добра, і напісала заяву.

Аліса адзначае, што не парушала літоўскіх законаў і не ездзіла ў Беларусь, хіба што мае штраф за безбілетны праезд, але аплочвала яго на месцы. У Літве яна займаецца спортам і выступае на спаборніцтвах, то-бок зусім не падобная да пагрозы нацыянальнай бяспецы.

У іншай пацярпелай, Мілы, атрымалася аналагічная гутарка: «Хлопец не назваў сябе, адразу пачаў гутарыць па-літоўску. Ён назваў маё імя і імя па-бацьку, а потым сказаў, што ён з дэпартаменту міграцыі, і ўдакладніў, ці разумею я літоўскую. Папрасіла яго гутарыць па-руску.

Яму гэта не зусім спадабалася, і потым ён зрабіў выгляд, быццам чытае нейкі афіцыйны дакумент. Сказаў, што мне прыйшоў ліст, і нібыта па нейкім артыкуле я прадстаўляю нацыянальную пагрозу Літоўскай рэспубліцы, таму я мушу пакінуць краіну да 4 сакавіка, а з усімі пытаннямі магу звяртацца ў дэпартамент міграцыі».

Суразмоўца Мілы таксама назваў адрас дэпартамента міграцыі, і пасля гэтага паклаў трубку. Гутарка заняла каля дзвюх хвілін, хлопец не даваў Міле задаваць пытанні, проста выдаў паведамленне і скончыў размову.

У дэпартаменце міграцыі Міле сказалі, што яны не маюць права разгалошваць яе статус, а ўсю інфармацыю яна можа пабачыць у сваім асабістым кабінеце на сайце дэпартамента. Дзяўчына зайшла туды і не знайшла ніякіх лістоў пра дэпартацыю, але пры гэтым супрацоўнікі дэпартаменту ёй сказалі, што яна мусіць выконваць інструкцыі таго, хто ёй званіў.

Таксама, заўважае Міла, тыя, хто ёй званіў, чамусьці ведалі, што раней у яе была віза, але яе тэрмін скончыўся. Цяпер беларуска знаходзіцца ў Літве легальна, па ДНЖ.

У чаце беларусаў Вільні актыўна абмяркоўваюць таямнічыя званкі. Міла кажа, што, мяркуючы па чаце, званілі збольшага дзяўчатам. 

Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак ведае пра некалькі выпадкаў з незразумелымі званкамі. Вось як ён каментуе сітуацыю:

«Мы ў поўнай камунікацыі з нашымі літоўскімі калегамі, гэтай сітуацыяй займаюцца людзі, якія камунікуюць з дэпартаментам міграцыі. Высокая імавернасць таго, што гэта правакацыя. Для нацыянальнай тэлефоннай сістэмы выкарыстоўваюцца нумары, якія пачынаюцца на 8. З такога нумару і званілі, але ж наперадзе там стаяў плюсік — гэта наводзіць на думкі, што званілі з несапраўднага нумару.

Калі людзі сумняваюцца наконт свайго статусу ў Літве, трэба абавязкова заходзіць у асабісты акаўнт на сайце дэпартамента міграцыі і ўдакладняць свой статус. Толькі такім чынам можна даведацца, ці ёсць у вас нейкія змены».

Стрыжак мяркуе, што калі за званкамі стаіць не дэпартамент міграцыі, спам-атака такога кшталту можа быць выгадная толькі спецслужбам і зацікаўленасць тут можа быць толькі ў беларускага і расійскага бакоў.

Дэпартамент міграцыі Літвы ў каментары «Радыё Свабода» адказаў, што не мае ніякага дачынення да такіх званкоў і ўвогуле не апавяшчае людзей аб такіх рэчах па тэлефоне.

«Гэта спроба дэзынфармацыі і спроба пасеяць паніку, гэта дакладна не Дэпартамент міграцыі, мы такіх званкоў, тым больш з такімі паведамленнямі, не робім», — расказаў прадстаўнік дэпартамента Рокас Пукінскас.

Учора літоўскія ўлады заявілі, што збіраюцца праверыць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да ўвядзення спецыяльных анкет. Іх папросяць запоўніць анкету, у якой папросяць пазначыць свае адносіны да вайны ва Украіне і некаторую іншую інфармацыю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

«Літва дакладна трымае лінію падзелу паміж дэмакратычнымі беларусамі і саўдзельнікамі рэжыму» — Юрконіс

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
11
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
46
7
Отож!/адказаць/
29.02.2024
Панове, почему вы по-прежнему отрицаете реальность?
В тех землях, где это происходит - нам и вам не рады!
Есть же братская и дружественная и связанная историей Польша!
Почему нельзя ехать в Польшу?!
Или вам нравится с оглядкой на "свободу слова" в этих землях бояться написать или пропустить текст, который будет сочтен неугодным местным сказочникам?
У меня от вашей простодушности скоро изжога будет!
5
Кілер троляў /адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
3
Лiтвiн/адказаць/
29.02.2024
Пудж мае рацыю
i гэта не выключае, што будзе спроба захопу Расеяй Лiтвы.
Я так сама раю пераехаць альбо у Польшчу альбо у Чэхiю.
Лiтва зараз слабая и напалоханная краiна, её легка дэстабiлязаваць з боку кдб-фсб. Калi Вы патрыёт Литвы то заставайцеся, калi не - уцякайце.
ps
у гэтым каментары слова Лiтва азначала краiну Лiтоуская Рэспублiка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031