Знайсці
28.02.2024 / 12:118РусŁacБел

Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі.

Такія позвы могуць кануць у Лету

У першым чытанні дакумент быў прыняты 1 лістапада 2023 года. Ён абавязвае сотавых аператараў даваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб высылаць SMS-позвы, якія будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем, піша «Спутнік».

@nashanivanews Новы закон у Беларусі - цяпер вы можаце атрымаць СМС ад ваенкамата #беларусь#беларускітыкток#военкомат#беларусьновости#новостибеларуси#призывник#мобилизация#минсксейчас♬ оригинальный звук - NashaNivaNews

Ёсць і іншыя новаўвядзенні. Напрыклад, павышаецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў або афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.

Таксама дакумент прадугледжвае пакрыццё расходаў для некаторых грамадзян на праезд да ваенкамата або іншага падобнага органу «ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, што накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі».

Яшчэ адна новая норма — работы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.

Дадаецца тэрмін «апарат узмацнення». Пад ім разумеюцца грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.

Мяняюцца нормы службы па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу «ў мэтах інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.

Чытайце таксама:

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу

Галоўны ідэолаг Мінабароны: Дзяўчаты просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22
0
Чаркашкварка/адказаць/
28.02.2024
Шызы рыхтуюцца да вайны.
0
Мабілізацыя/адказаць/
28.02.2024
Ёсць выбар або акупацыйная армія, або ПКК
0
хтосьці/адказаць/
29.02.2024
Пытанне ,
парламент у Беларусі хутка 30 гадоў як разагнаны. А аўтару мае быць сорамна за ўжыванне гэтага слова ў дачыненні да "палаткі"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031