Знайсці
28.02.2024 / 10:382РусŁacБел

Абраныя сапраўдныя патрыёты, адданыя беларускаму народу — Андрэйчанка пра вынікі выбараў дэпутатаў

«І працаваць яны будуць на карысць роднай Беларусі», — упэўнены старшыня ніжняй палаты.

Фота: БелТА

У прадстаўнічыя органы ўлады абраныя сапраўдныя патрыёты, якія хварэюць за сваю краіну, адданыя беларускаму народу, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, каментуючы вынікі выбараў дэпутатаў, піша БелТА.

Палата прадстаўнікоў восьмага склікання сфарміравана ў поўным складзе, адзначыў спікер. «У ліку дэпутатаў — 70 членаў чатырох палітычных партый: «Белая Русь» (51 мандат), Камуністычная партыя Беларусі (7), Ліберальна-дэмакратычная партыя (4), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці» (8), — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

«У новае скліканне ўвайшлі 20 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў бягучага склікання і 3 — мінулых скліканняў. Дазвольце павіншаваць вас, паважаныя калегі, з чарговым этапам вашай дэпутацкай дзейнасці і пажадаць здароўя, шчасця і поспехаў на карысць роднай Беларусі», — дапоўніў Уладзімір Андрэйчанка.

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку

Лукашэнка: Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
28.02.2024
Не знаю, как они там считают, что партийных только 70 из 110, если одна «Белая Русь» закрывала почти все избирательные округа, а где-то вообще все два или три кандидата были из этой партии, как в округе Гигина и сам её член Гигин. Другой вопрос, что по партийному списку выдвигался один, но другие при этом также являлись её членами, а беспартийные в основном силовики, судьи, военные, которым запрещено членство в политических партиях.
0
Навумчык/адказаць/
28.02.2024
Андрэйчанка - стары бязвольны прыстасаванец, якога Лукашэнка трымае ў якасці цалкам кантралюемага зіц-старшыні палаткі. Гэта падзяка ўзурпатара за тое, што пад час дзяржперавароту Лукашэнкі па знішчэнню беларускага парламентарызму ў 1996 Андрэйчанка ўзначаліў групоўку з дэпутатаў ВС ХІІІ склікання, якія здрадзілі канстытуцыі і беларускаму народу ў абмен на месцы ў марыянетачнай палатцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031