Знайсці
28.02.2024 / 10:187РусŁacБел

Сілавікі разграмілі кватэру псіхолага Алы Марціновіч

У канале сілавікоў з’явілася відэа ўзлому кватэры Алы Марціновіч, а таксама фота разгромленых пакояў. 

Марціновіч — практыкуючы псіхолаг з 20-гадовым стажам, актыўны ўдзельнік пратэстаў. Яшчэ ў 2021-м у яе дома і на працы адбыліся ператрусы, яна адбыла 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Па сканчэнні адміністрацыйнага арышту Алу Марціновіч звольнілі з Інстытута павышэння кваліфікацыі. З-за пераследу вымушана была ў верасні 2022 года пераехаць ва Украіну.

Месяц таму ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем праект «ЛУКАвица». Дачыненне да яго, паводле МУС, мае Ала Марціновіч.

Раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, Вадзіма Пракопʼева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец, прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор», а таксама маці загінулага каліноўца Паўла «Волата».

Чытайце таксама:

Некаторых людзей, якія раней «заплацілі» за данат, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве — «Байхэлп»

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
46
1
хтосьці/адказаць/
29.02.2024
Gorliwy Litwin - казачны брахун.
Менавіта на Беларусі якраз пагромаў было вобмаль, а ўжо несправакаваныя крыўдзіцелем, на нацыянальнай ці рэлігійнай глебе пагатоў вялікая рэдкасць.

Талерантнасць - наш нацыянальны брэнд, што сягае каранямі ў сівую даўніну, штонайменей у часы ВКЛ
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
29.02.2024
хтосьці, пагромаў панскіх маёнткаў было вобмаль? Ды безліч. Усё паграмілі. Адзін з самых знакавых - пагром Савічаў Эдварда Вайніловіча. І габрэйскіх процьма, самы вядомы ў Гомелі
0
хтосьці/адказаць/
29.02.2024
Gorliwy Litwin ,
што першы, што другі прыведзены прыклад - арганізаваныя ўсходнімі акупантамі акцыі. Выводзіць з лакальных інцыдэнтаў "даўнія традыцыі" - бязглуздая правакацыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031