Знайсці
27.02.2024 / 09:2417РусŁacБел

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі

Канцэрт «Сваіх не кідаем», які адбыўся ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» пры манастыры, быў прымеркаваны да 23 лютага. Гэта было ўжо традыцыйнае для манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне і дапамагае расійскім вайскоўцам, Z-мерапрыемства. Фотарэпартаж адтуль з’явіўся на сайце манастыра.

 

Удзельнікі канцэрта былі з расійскімі сцягамі, расійскай Z-сімволікай, георгіеўскімі стужкамі.

Дзеці, што выступалі, былі ў чырвона-зялёных гальштуках сучаснай беларускай піянерыі, а таксама савецкіх пілотках з зорачкамі.

Свята-Елізавецінскі манастыр вядомы сваімі прарасійскімі акцыямі і падтрымкай расійскай ваеннай агрэсіі. У мінулым годзе Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачваў аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў.

Святар Андрэй Лемяшонак называў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі.

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

«У СССР пачалі, а тут працягнулі». Вернікі з розных канфесій Беларусі выказаліся наконт новага закона аб рэлігіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
59
28.02.2024
Калі да іх шабашу ў РУМОЛе прыходзілі аднойчы фанаты МТЗ, гэтае лайно пад сябе схадзіла і выклікала міліцыю. Потым пйшлі арышты. Адназначна ў акружэнні Лукі маецца моцнае лоббі Масквы, фактычна агентура, якая "крышуе" антыбеларускія і нават антылукоўскія сілы
29.02.2024
Базаваны беларус,такія "нацысты", што ў іх паўсюдна нейкая савеччына вылазіць. Любіце савок? Калі ласка.
0
Аляксандр/адказаць/
29.02.2024
Ашалелі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера