Знайсці
26.02.2024 / 19:41РусŁacБел

Жонку палітвязня Сяргеенкі судзілі за прадукты

Як стала вядома праваабаронцам з Mayday.team, 21 лютага суд Кастрычніцкага раёна Магілёва разгледзеў справу ў рамках «Дэкрэта №7» «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» ў дачыненні да Алесі Сяргеенкі, жонкі палітвязня Максіма Сяргеенкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва

Па «Дэкрэце №7» у Беларусі судзяць тых людзей, супраць якіх правялі масавую аблаву ў канцы студзеня 2024 года. Тады супрацоўнікі КДБ спрабавалі высветліць, хто атрымліваў прадуктовую дапамогу з-за мяжы ў рамках дзейнасці арганізацыі INeedHelp, прызнанай так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Кейс Алесі Сяргеенкі разглядала суддзя Жанна Пушкіна, але вынікі суда пакуль невядомыя. Сама Алеся Сяргеенка з канца студзеня знаходзіцца ў следчым ізалятары ў межах крымінальнай справы (меркавана, ёй ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмізму»).

Між тым 29 лютага 2024 года на волю павінен выйсці муж Алесі Сяргеенкі — палітвязень Максім Сяргеенка, які заканчвае адбываць свой тэрмін у 3 гады па «справе лялек». Яго і іншых абвінавачаных па справе прызналі вінаватымі ў вырабе шасці раставых лялек «з цынічнымі надпісамі і выявамі» вышэйшых службовых асоб і публікацыі фота лялек у інтэрнэце.

У сям'і — двое непаўналетніх дзяцей, 3 і 16 гадоў.

Чытайце таксама:

У Мінску асудзілі фітнэс-трэнера, які ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў вобразе вікінга

Пасля галасавання затрымалі мастачку-керамістку. Вінавацяць у тым, што зняла ўчастак і даслала «экстрэмістам»

У Наваполацку мужчыну арыштавалі за стары допіс пра гібель Рамана Бандарэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031